Ян Самуэль Моцк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Самуэль Моцк
Фатаграфія
Дата нараджэння: каля 1687[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 чэрвеня 1737(1737-06-04)[3]
Месца смерці:
Род дзейнасці: мастак, прыдворны мастак, дызайнер інтэр'ераў
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы[3]
Уезд Аўгуста III у Варшаву ў 1734 праз трыўмфальную арку

Ёган (Ян) Самуэль Моцк (каля 1687 - 4 чэрвеня 1737Варшава, Польшча) – мастак родам з Саксоніі, каля прыехаў у 1723 ў Польшчу, прыдворны мастак караля Аўгуста III, гараджанін Старой Варшавы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова працаваў пры каралеўска-электарскім двары ў Дрэздэне, дзе праектаваў узоры габелены для каралеўскай мануфактуры, рабіў таксама гуашавае дакументаванне прыдворнага жыцця. Прыкладна ў 1723 годзе пераехаў у Варшаву, дзе ў 1731 атрымаў пасаду прыдворнага мастака. Быў жыхаром Старой Варшавы і перайшоў у каталіцызм.

Пры каралеўскім двары ён маляваў карціны алеем, якія паказваюць партрэты (Аўгуст II, Уршуля Любамірская(руск.) бел. і іншыя), перспектывы (напрыклад, Марымант(англ.) бел.), жанравыя сцэны ("Гульня ў косці", "Заляцанні Негра" і іншыя), тэатральныя дэкарацыі, а таксама сучасныя яму падзеі (Вяселле Фрыдрыха-Аўгуста, у жніўні 1719, Прыбыццё Аўгуста III у Варшаву і іншыя). Выканаў эскізы  сенатарскіх залаў Каралеўскіх палацаў у Варшаве і Гродне, праектаваў таксама трыўмфальныя аркі з нагоды розных свят і ўрачыстыя ілюмінацыі. Прымаў удзел у конкурсе на карціну для галоўнага алтара ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве, аднак не вядома, ці з'яўляўся ён аўтарам абраза, знішчанага там у 1939 годзе.

Памёр у Варшаве.

Ад шлюбу з Барбарай з дома Сакрэз пакінуў 3 дачкі.

Вучнямі Моцка былі, у прыватнасці, Ян Бенедыкт Хофман і Лукаш Смуглевіч.

Зноскі

  1. Johann Samuel Mock // AGORHA Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 20 снежня 2017.
  3. 3,0 3,1 (unspecified title) Праверана 19 снежня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Monika Kretschmerowa. Cenny nabytek Muzeum Historycznego. „Stolica”. Nr 2 (1414) (12 stycznia 1975), s. 13. WWP RSW "Prasa Książka Ruch".
  • Polski Słownik Biograficzny