Ян Санціні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пераборлівае спалучэнне готыкі і барока — абацтва ў Кладрубах

Ян (Джавані) Блазнот Санціні-Айхль (16771723) — чэшскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з самых своеасаблівых прадстаўнікоў цэнтральнаеўрапейскага барока.

Санціні нарадзіўся ў Празе, куды яго дзед перабраўся з Італіі. Напачатку кар'еры ён займаўся аднаўленнем правінцыйных гатычных храмаў, разбураных за гады Трыццацігадовай вайны. Дэталёвае веданне прыёмаў сярэднявечнай готыкі спалучалася ў яго з цікавасцю да найбольш радыкальных эксперыментаў майстроў італьянскага барока, а менавіта Бараміні і Гварыні.

Сучаснікі лічылі Санціні «белай варонай», з прычыны таго, што кожную замову ён вырашаў па-свойму і цураўся пракладзеных сцежак барочнай традыцыі. Яго прыхільнасць да ўскладненых геаметрычных рашэнняў і своеасаблівага сімвалізму зрабіла яго улюбёным архітэктарам манаскіх ордэнаў.

Шэдэўрам яго лічыцца паломніцкі касцёл Святога Яна Непамуцкага, які нагадвае ў плане зорку. Касцёл прызнаны помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва. Са свецкіх пабудоў Санціні найбольш вядомы палац-замак Кінскіх у Хлумцы. Санціні памёр у 46 гадоў, не пакінуўшы пасля сабе вучняў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]