Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка (24 лютага 1845, маёнтак Кацельнікі паблізу Капыля — пасля 1918) — рэвалюцыянер і інжынер-будаўнік.

З роду Наркевічаў-Ёдкаў, старэйшы родны брат хірурга-акуліста Вітольда Наркевіча-Ёдкі, стрыечны брат прыродазнаўца Якуба Наркевіча-Ёдкі. Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка меў невялікі маёнтак у Кацельніках, у 1862 годзе ў 17-гадовым узросце далучыўся да аднадумцаў К. Каліноўскага. Актыўна ўдзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў. Пасля паражэння паўстання сасланы ў Сібір, паводле некаторых звестках, год правёў у «каменным мяшку». Быў вызвалены, магчыма, за недаглядам ці памылкай.

Пасля вызвалення скончыў Пецярбургскі універсітэт, атрымаў адукацыю будаўніка і хіміка. Ажаніўся з Аленай Дамброўскай, пляменніцай Яраслава Дамброўскага. Працаваў на Пуцілаўскім заводзе ў Пецярбургу, потым пераехаў у Екацярынаслаў. Урэшце, ім зноў зацікавілася паліцыя, маёмасць Яна Сільвестра і яго сына Вітольда была канфіскавана за «крымінальныя палітычныя злачынствы». Эміграваў з Расіі ў ЗША.

Удзельнічаў у адкрытым конкурсе праектаў моста цераз Гудзон. Пераможцам не стаў, але звярнуў на сябе ўвагу фірмы, якая праводзіла конкурс і быў запрошаны ў яе на пасаду інжынера-будаўніка. Спраектаваў і пабудаваў многія масты у ЗША. Пераехаў з ЗША ў Польшчу.

Дачка Я. С. Наркевіча-Ёдкі — Яніна, узяла шлюб з юрыстам Казімірам Адамавічам Петрусевічам, дэлегатам I з'езда РСДРП у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.