Казімір Адамавіч Петрусевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Казімір Адамавіч Петрусевіч
Petrusevich, Kazimir Adamovich.tif
Род дзейнасці: адвакат
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1872
Месца нараджэння: фальварак Навіны каля вёскі Душава, Капыльскі прыход Слуцкага павету Мінскай губерні
Дата смерці: 14 жніўня 1949
Месца смерці: Варшава, ПНР
Жонка: Яніна Наркевіч-Ёдка[d]
Дзеці: Казімір Петрусевіч-сын[pl], біёлаг
Альма-матар:
Партыя:

Казімір Адамавіч Петрусевіч (польск.: Kazimierz Petrusewicz; (4 сакавіка 1872, фальварак Навіны Капыльскага прыходу, Слуцкі павет Мінскай губерні — 14 жніўня 1949, Варшава) — адвакат, рэвалюцыянер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і палясоўшчыка Адама Францавіча і Эміліі (з Стацкевічаў) Петрусевічаў. Браты: Станіслаў і Алесь. У 1882—1891 вучыцца ў дармовым інтэрнаце пад Слуцкай гімназіяй. Пасля заканчэння падаў дакументы на заступленне ў Пецярбургскі ўніверсітэт, но заява была адхілена. Заступае на юрыдычны факультэт Імператарскага Кіеўскага ўніверсітэта імя Святога Уладзіміра, сканчае яго ў 1895 з дыпломам I ступені. Заступае памочнікам прысяжнага паверанага да вядомага кіеўскага адваката Цэзара Абрамовіча. Бярэ шлюб з Янінай Іванаўнай Наркевіч-Ёдка.

За падрыхтоўку рэвалюцыйнай дэманстрацыі ў Кіеве 30 красавіка 1897 высылаецца разам з жонкаю ў Екацярынаслаў. Працуе памочнікам прысяжнага паверанага Тэадора Пяхоўскага. Удзельнічае ў I з'ездзе РСДРП (Менск) як дэлегат ад Екацярынаслаўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Вярнуўшыся ў Екацярынаслаў і даўшы звесткі начальніку екацярынаслаўскай сацыял-дэмакратыі І. Х. Лалаянцу, Петрусевіч у тую ж ноч (10 сакавіка 1898) быў арыштаваны[1]. Знаходзіўся ў мясцовых і кіеўскіх вязніцах. 22 сакавіка 1900 года паводле загаду манарха разам з іншымі высланы ў Валагодскую губерню на пяць гадоў. Губернатар спачатку вызначыў месцам ягонага быцця Тоцьму, куды ён прыбыў у траўні 1900 года. Затым ён пераведзены на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Сальвычагодск. 8 студзеня 1902 атрымаў пасведчанне № 101 прыватнага паверанага пры Сольвычагодскім павятовым з'ездзе для заняткаў прыватнай юрыдычнай справай. 20 студзеня 1903 года Сольвычагодскі павятовы з'езд міравых суддзяў выдаў Петрусевічу пасведчанне № 247 на годнасць прыватнага паверанага пры павятовым з'ездзе. У 1903 стаў членам кансультацыі прысяжных павераных пры Валагодскім акруговым судзе. Трэцяга чэрвеня 1903 сканчаецца тэрмін высылкі Петрусевіча, і ён з жонкай вяртаецца ў Слуцкі павет [2]. У 1908 у Вільні бараніў Якуба Коласа. Быў паўнамоцным зямельнага звязку ў Гомелі.

У 1919 эміграваў у Польшчу, заняўся адвакацкай справай. Выступаў абаронцам на працэсах палітычных, і яго пекныя прамовы друкавалі ў той час некаторыя газеты. Абараняў інтарэсы Яўгена Скурко. Удзельнічаў у абароне «Беларускай грамады». За палітычную актыўнасць яго пазбаўляюць гонару прафесара і звальняюць з кафедры ў Віленскім універсітэце. У час вайны жыў на акупаванай тэрыторыі, бачыў адыход немцаў з Вільні, распавядаў пра гэта ў пісьмах да родных. Пазней яны былі надрукаваны ў літоўскай газеце на польскай мове «Czerwony Sztandar bepl». Па заканчэнні вайны ён абраны членам Найвышэйшага суда ПНР, Галоўнай адвакацкай рады. Польскі ўрад узнагародзіў яго ордэнам Polonia Restituta.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Объявление.8.01. //ВГВ.,1902.-№ 3.-С.2.
  • Объявление.20.01. //ВГВ.,1903.-№ 7.-С.2.
  • Отчёт о деятельности консультации за 1903 год. Вологда, б./г.-С.8.
  • Частные поверенные. //Адрес-календарь Вологодской губернии на 1904—1905 гг. Вологда,1904.-С.35.
  • Каторга и ссылка. М.,1927.Кн.6.-С.36,106-107,108-109.Там же. М.,1927.Кн.7.-С.104.Там же. М.,1927.Кн.8.-С.47,57,61.(фото)
  • Политические процессы в России 1901—1917 гг. Ч.1 (1901—1905) / Под ред. Л. И. Гольдмана. М.,1932.-С 92,121-122,179.
  • Миронова Ж., Магидова А.Дом-музей I съезда Р. С. Д. Р. П. Минск,1968.-С.
  • мШинкарёв Л. Далёкое близкое. Глубокий след. //Известия.1970.-№ 16(16326).-С.4.№ 17(16327).-С.4.
  • Новиков И.Судьбы людские. О чём поведал снимок. //Правда.1975.-№ 124(20728).-С.6.
  • Петрусевич К. А. //Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. Минск,1979.-Т.1.-С.566,597,601.
  • Петрусевич К. А. //Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. Минск,1982.-Т.5.-С.490-491.
  • Клейн Б. С. За дело правое. Борьба КПЗБ с буржуазным террором (1920—1938 гг.). Минск,1986.-С.143,146-147.
  • Клейн Б. В годину испытаний: Историко-литературные очерки. Минск,1986.-С.31,32-33.фото между С.96 и 97.(К. А. Петрусевич вместе с присяжными поверенными Г. Д. Скарятиным, О. О. Грузенбергом и С. К. Вржосеком).
  • Клейн Б. С. Помиловать не просили. //Клейн Б. С. Взгляд из прошлого. Историко-документальные очерки. Минск,1989.-С.137-151,153-154,156-159.
  • Киселёв В. Н. На Российской окраине. //Минская правда.1990.-№ 214(10165).-С.1,3.(на белорусском языке)
  • Петрусевич К. А. //Памятники письменности в музеях Вологодской области. Каталог-путеводитель. Вологда,1988.-Ч.5.Вып.2.-С.351.
  • Петрусевич К. А. //Памятники письменности в музеях Вологодской области. Каталог-путеводитель. Вологда,1998.-Ч.4.Вып.3.-С.191.

Зноскі

  1. http://basss.asj-oa.am/2538/1/1964-10(3).pdf с. 7
  2. «Я помню, был посажен в тюрьму местный адвокат К. Петрусевич, имеющий левые убеждения. Ко мне пришли его коллеги из адвокатуры с просьбой ходатайствовать за него перед Курловым. Я потребовал от них обещания, что их осужденный коллега не будет больше вести никакой антиправительственной пропаганды, и отправился к Курлову. После того, как я заявил, что беру Петрусевича на поруки, Курлов тут же по телефону велел освободить заключенного».Эдвард Войнилович. Воспоминания. Перевод с польского. Мн., 2007. 380 с.[1]

Сеціва[правіць | правіць зыходнік]