Ян Юзафавіч Галынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Юзафавіч Галынскі
Клямры[d]
Клямры[d]
маршалак дваранства Магілёўскай губерні
1781 — 1789
Пераемнік Міхал Юзафавіч Галынскі
маршалак шляхты Клімавіцкага павета
1772 — 1775
маршалак шляхты Клімавіцкага павета
1778 — 1781
Пераемнік Леан Глінка[d]
войскі мсціслаўскі[d]
з 28 сакавіка 1770
Папярэднік Юзаф Антоні Галынскі[d]
падчашы мсціслаўскі[d]
2 мая 1768 — 28 сакавіка 1770
Папярэднік Антоні Юзаф Стахоўскі[d]
Пераемнік Мікалай Ільініч[d]
17-ы войт мсціслаўскі[d]
17 сакавіка 1767 — 1772
Папярэднік Юзаф Антоні Галынскі[d]

Нараджэнне 1746[1]
Смерць 1817
Род Галынскія[d]
Бацька Юзаф Антоні Галынскі[d]
Маці Петранэля з Жукоўскіх[d]
Жонка каля Барбара з Кашыцаў[d][2]
Дзеці Міхал Янавіч Галынскі, Вінцэнты Міхал Галынскі, Ігнат Янавіч Галынскі, Гаўдэнцій Іванавіч Галынскі, Іосіф Іванавіч Галынскі і Юстына з Галынскіх[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Ян Юзафавіч Галынскі, або Іван Восіпавіч Галынскі (руск.: Иван Осипович Голынский, польск.: Jan Hołyński; 1746 — 1817) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Міхала.

Клімавіцкі павятовы маршалак у 1772—1775 і 1778—1781 гадах. У 1776—1778 гг., за часы маршалка Юдыцкага, ад імя шляхты губерні Ян Галынскі, разам з Янам Юзафовічам і Янам Жукоўскім ігралі важную ролю ў канфлікце паміж шляхтай і магілёўскім губернатарам М. Кахоўскім[ru], які жадаў падпарадкаваць сабе судаводства ў губерні. Сутыкненне прынцыпаў аўтарытарна-валявога кіравання і рэгіянальнага шляхецкага самакіравання скончылася (паводле рашэння Кацярыны II) заменай Кахоўскага на Пасека[ru].

Ян Галынскі не толькі хваліўся ўплывам на генерал-губернатарскую і губернатарскую ўладу, але і быў руплівым гаспадаром, што дазволіла яму набыць у Рыгора Пацёмкіна яго вялікую частку Крычаўскага староства і стаць латыфундыстам.

Маршалак дваранства Магілёўскага намесніцтва ў 1781—1789 гадах. Наступным магілёўскім намесніцкім маршалкам стаў яго брат Міхал Юзафавіч Галынскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.
  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 122. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 204. — ISBN 978-83-65880-76-5