Міхал Юзафавіч Галынскі
Міхал Юзафавіч Галынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Клямры[d] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Род | Галынскія[d] | ||||||
Бацька | Юзаф Антоні Галынскі[d] | ||||||
Маці | Петранэля з Жукоўскіх[d] | ||||||
Жонка | Тэкля з Нагурскіх[d] і Тэрэза з Цеханавецкіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Кацярына з Галынскіх[d] і Клацільда з Галынскіх[d] |
Міхал Юзафавіч Галынскі, або Міхаіл Восіпавіч Галынскі (руск.: Михаил Осипович Голынский, польск.: Michał Hołyński) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Яна (1746—1817).
Магілёўскі намесніцкі маршалак дваранства ў 1789—1795 гадах. У 1796 г. Магілёўскае і Віцебскае намесніцтвы былі аб’яднаны ў адну Беларускую губерню, а губернскі маршалак стаў прызначацца: у 1796—1797 гг. ім быў граф Дзмітрый Зубаў , брат вядомага Платона Зубава , а пасля выконвалі абавязкі Ян-Непамуцэн Цеханавецкі, Міхал Юзафавіч Галынскі і Антон Косаў.
У 1810 годзе валодаў маёнткамі ў Чэрыкаўскім (366 дзесяцін, 43 двары, 1 615 прыгонных душ), Чавускім (280 дзесяцін, 7 двароў, 30 прыгонных душ) і Клімавіцкіх (15 000 дзесяцін, 658 двароў, 2 796 прыгонных душ) паветах[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З першай жонкай Тэкляй з Нагурскіх, дачкой Якуба Нагурскага, меў дачку Кацярыну, якая ўзяла шлюб з Булгарыным.
З другой жонкай Тэрэзай з Цеханавецкіх меў дачку Клацільду, якая ўзяла шлюб з Янам Ігнатавічам Цеханавецкім, абраным клімавіцкім павятовым маршалкам (1817—1820).
Зноскі
- ↑ Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- ↑ Имения и заводы Голынских в Могилёвской губернии Архівавана 21 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.
- Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.