Ян са Стабніцы
Ян са Стабніцы | |
---|---|
польск.: Jan ze Stobnicy | |
Дата нараджэння | каля 1470[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1519 ці 1530 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, астраном, географ |
Навуковая сфера | геаграфія, філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян са Стабніцы (польск.: Jan ze Stobnicy; каля 1470 — 10 лютага 1519, Познань) — польскі географ і філосаф. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, дзе ў 1494 годзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра, а ў 1498 годзе — магістра. У 1498—1514 гадах — прафесар Кракаўскай акадэміі, дзе ў час вучобы Францыска Скарыны чытаў студэнтам лекцыі па філасофіі англійскага філосафа-схаласта Іаана Дунса Скота. У 1507 і 1513—1514 гадах быў дэканам аддзялення «вольных навук».
Філасофская праца Яна са Стабніцы «Parvulus philosophiae naturalis» («Дзіця прыроднай філасофіі»; 1503) перавыдавалася ў 1507, 1513, 1517 гадах (усе ў Кракаве), у 1516 годзе ў Базелі. У 1512 годзе ў Кракаве выйшла праца «Уводзіны ў касмаграфію Пталамея», у якой упершыню ў Польшчы былі змешчаны геаграфічныя карты, звесткі пра нядаўняе на той час адкрыццё Амерыкі. Неаднаразова выдаваліся падрыхтаваныя ім да друку працы Леанарда Бруні Арэцінскага, Арыстоцеля, польскага філосафа Міхала з Быстжыкава і інш. У асабістай бібліятэцы Яна са Стабніцы былі працы па сярэдневяковай філасофіі, працы па геаграфіі, тэалогіі, граматыцы і інш. У яго бібліятэцы быў, напрыклад, «Кракаўскі Місал», надрукаваны ў Нюрнбергу па заказу Я. Галера і багата арнаментаваны кракаўскімі майстрамі.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #104234466 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Неміроўскі, Я. Л. Ян са Стобніцы / Я. Л. Неміроўскі // Францыск Скарына і яго час: энцыклапедычны даведнік / [рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэдэ) і інш.]. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1988. — 607, [1] с.: іл., факсім. — С. 563. — ISBN 5-85700-003-3.
- Bibliografia literatury polskiej. «Novy Korbut». Т.3 — Warszawa,1965.
- Szelinska W. Biblioteki profesorow Uniwersitetu Krakowskiego w XV i poczatkach XVI wieku. — Wroclaw, 1966.
- Sieciechowiczowa L. Życie codzienne w renesansowym Poznaniu 1518—1619. — Warszawa, 1974.
- Who’s Who in Polish America, Francis Bolek (Hg.). — Harbinger House, New York, 1943
- Zur Aktualität des Thomas von Erfurt und Jan de Stobnica. — M. Michael Nickl, 2004,