Іаан Дунс Скот

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дунс Скот
Duns Scotus
John Duns Scotus.jpg
Дата нараджэння:

1265(1265)

Месца нараджэння:

Дунс, Шатландыя

Дата смерці:

1308(1308)

Месца смерці:

Кёльн

Школа/традыцыя:

схаластыка

Значныя ідэі:

індэтэрмінізм

Аказалі ўплыў:

Уільям дэ Ла Сак

Іаан ДУНС СКОТ (англ.: Duns Scotus), каля 1266, Дунс, каля г. Берык-апон-Туід, Шатландыя — 8 лістапада 1308, Кёльн) — сярэдневяковы тэолаг, філосаф. Заснавальнік новай францысканскай школы.

Вучыўся і выкладаў у Оксфардзе, Парыжы, Кёльне. Яго вучэнне (скатызм) процістаяла дамініканскай схаластыцы — тамізму. Імкнуўся аддзяліць філасофію ад тэалогіі, розум ад веры, даказваў немагчымасць рацыяналістычнага абгрунтавання тэалагічных ідэй стварэння з нічога. Адно з цэнтральных палажэнняў яго вучэння — свабода волі, сцвярджаў прымат волі над інтэлектам. У пазнанні лічыў галоўнай пачуццёвую інтуіцыю, на аснове якой інтэлект стварае індывідуальныя вобраз рэчы, у працэсе абстракцыі ўтвараецца агульнае паняцце.