Яраслаў Ігаравіч Макушынскі
Поўнае імя | Яраслаў Ігаравіч Макушынскі | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 сакавіка 1998[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Рост | 166 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 57 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Бухара | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Яраслаў Макушынскі (нар. 5 сакавіка 1998, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца ўзбекскага клуба «Бухара».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у калінкавіцкай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце перабраўся ў мінскую СДЮШАР «Дынама», пазней стаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У жніўні 2017 года перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама гуляў за дубль. У лютым 2018 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва» з Першай лігі, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у сезоне 2020 стаў часцей выхадзіць на замену.
У ліпені 2020 года, пакінуўшы «Лакаматыў», перайшоў у «Смалявічы»[3], у складзе гэтага клуба 26 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (0:4). У далейшым часцей гуляў за дубль, часам прыцягваўся і да асноўнага складу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[4].
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], аднак яшчэ да пачатку сезона пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У выніку першую палову 2021 года правёў у Другой лізе ў складзе калінкавіцкай «Вертыкалі», дзе быў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2021 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[7].
У лютым 2024 года стаў іграком узбекскай «Бухары»[8].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2014 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2015 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | 16 | 1 | |
2016 | дубль | Дынама | 16 | 0 | |
2017 (1) | дубль | Дынама | 11 | 1 | |
2017 (2) | дубль | Славія | 6 | 0 | |
2018 | Д2 | Лакаматыў | 18 | 0 | |
2019 | Д2 | Лакаматыў | 24 | 1 | |
2020 (1) | Д2 | Лакаматыў | 7 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 6 | 0 | |
2021 (1) | Д3 | Вертыкаль | 7 | 4 | |
2021 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | 11 | 0 | |
2022 | Д1 | Энергетык-БДУ | 28 | 0 | |
2023 | Д1 | Энергетык-БДУ | 27 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://energetikbgu.by/player/макушинский-ярослав/
- ↑ https://teams.by/yarosiav-makushinskiy/player-154765/
- ↑ Футбол. "Смолевичи" подписали двух защитников (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2022.
- ↑ Футболисты покидают "Смолевичи" (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Макушинский сменил "Смолевичи" на "Белшину" (руск.). football.by (16 лютага 2021). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Александр Булычев, Ярослав Макушинский, Максим Ковальчук перешли в "Энергетик"-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022.
- ↑ Ярослав Макушинский покинул "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Экс-игрок "Энергетика-БГУ" перебрался во второй дивизион чемпионата Узбекистана (руск.). football.by (9 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Калінкавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Бухара