Яруснасць расліннасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ярус, геабатаніка)
Перайсці да: рух, знайсці

Яруснасць расліннасці — вертыкальны падзел раслінных згуртаванняў (фітацэнозаў) на рознавышынныя структурныя часткі — ярусы.

Пры яруснасці расліны і іх органы жыўлення (лісце, карані) размешчаны на рознай вышыні і глыбіні, што памяншае канкурэнцыю за святло і пажыўныя рэчывы і стварае ўмовы для павелічэння колькасці асобін на адзінцы плошчы і інш.

Найбольш выяўлена яруснасць у наземных фітацэнозах. Напрыклад, у лесе можна вылучыць 6 ярусаў: I — дрэвы 1-й велічыні (елка, хвоя, дуб, бяроза, асіна); II — дрэвы 2-й велічыні (рабіна, чаромха); III — падлесак з кустоў (ляшчына, брызгліна, шыпшына); IV — падлесак з высокіх кусцікаў і буйных траў (багун, буякі, верас, скрыпень); V — нізкія кусцікі і дробныя травы (журавіны, багноўка); VI — імхі, глебавыя лішайнікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яруснасць расліннасці // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.