Ясень (рэстаран)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэстаран «Ясень»

«Ясень» — рэстаран у Магілёве, размешчаны на рагу вуліцы Мікалая Астроўскага і праспекта Шміта.

Адкрыты ў 1987 годзе. Гандлёвая плошча першапачаткова складала каля 650 м². У 1990 годзе адначасова мог абслужыць 380 чалавек. Меў 4 залы, у т.л. 2 банкетныя, кафэ на 75 пасадачных месцаў, піўбар на 50 месцаў. Кожная зала мела сваю каляровую гаму, індывідуальны інтэр’ер. Прапаноўвала фірменныя і нацыянальныя стравы. Увечар іграў вакальна-інструментальны ансамбль, працавалі вар’етэ і дыскатэка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ясень» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.