Яскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску
Яскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску | |
---|---|
рум.: Universitatea Naţională de Arte „George Enescu” din Iaşi | |
Арыгінальная назва | рум.: Universitatea Naţională de Arte „George Enescu” din Iaşi |
Заснаваны | 1860 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ясы, Румынія |
Сайт | arteiasi.ro |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску (рум.: Universitatea Naţională de Arte „George Enescu” din Iaşi) — румынская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ясы. Названы ў гонар кампазітара Джорджэ Энеску.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны 1 кастрычніка 1860 года як Школа музыкі і дэкламацыі па ўказе князя Аб'яднанага княства Валахіі і Малдовы Аляксандру Іона Куза, затым праз 26 дзён, заснавана Школа скульптуры і жывапісу. У кастрычніку 1864 года, Аляксандру Куза зацвердзіў статут кансерваторыі музыкі і дэкламацыі і статут для нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва (які прадугледжвае аддзелы жывапісу, скульптуры, гравюры, архітэктуры і мастацтва ландшафтнай архітэктуры). У 1931 годзе кансерваторыя і школа выяўленчых мастацтваў сталі акадэміяй музыкі і драматургіі ў Ясах і акадэміяй мастацтваў там жа. Пасля Другой сусветнай вайны дзве акадэміі былі аб'яднаны ў Яскую кансерваторыю імя Джорджэ Энеску. У 1992 годзе створаны інстытут Джорджэ Энеску, які прадугледжвае адукацыю ў сферы візуальных мастацтваў, тэатра і музыкі. З 1997 года гэта Яскі ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт інтэрпрэтацыі, кампазіцыі і тэарэтычных музычных студый
- Тэатральны факультэт
- Факультэт візуальных мастацтваў і дызайну
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску