Ястрамбель (гміна)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ястрамбельская гміна)
Ястрамбель | |
---|---|
польск.: Gmina Jastrzębl | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1919: Навагрудскі павет 1919—1939: Баранавіцкі павет |
Уключае | 37 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр |
Ястрамбель Малахоўцы |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 4 222[1] |
Гміна Ястрамбель (польск.: Gmina Jastrzębl) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Ястрамбелі (161 жых. у 1921 годзе[1]), а пасля ў Малахоўцах (306 жых. у 1921 годзе[1])[2].
Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. 1 жніўня 1919 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Баранавіцкага павета пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямель[3]. 19 лютага 1921 года гміна разам з Баранавіцкім паветам уключана ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства[4][1].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б в г Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172
- ↑ Dz. U. z 1921 r. Nr 16, poz. 93