Ястрабок валасісты
Ястрабок валасісты | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Pilosella officinarum F.W.Schultz & Sch.Bip., 1862 | |||||||||||||||||||||
|
Ястрабок валасісты[3], ці Ястрэц[4][5] (Hieracium pilosella L. або Pilosella officinarum F. Schultz et Sch. Bip.) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). У Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры. Распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Ястрабок валасісты, ястрэц, бялкі, валасень, валасняк[5][6].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ястрабок валасісты — травяністая расліна з бязлістым сцяблом і доўгім тонкім карэнішчам. Парасткі (2—10) даўжынёй да 30 см, паўзучыя, аблісцелыя. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, падоўжана-ланцэтнае, зверху шыза-зялёнае, знізу белалямцавае ад густога апушэння. Кветкі лімонна-жоўтыя, духмяныя, у адзіночных кошыках(дыяметрам да 2,5 см.) на верхавінках сцяблоў (кветкавых стрэлак). Сямянкі даўжынёй да 2 мм, цёмна-карычневыя, чубок брудна-белы.
Біялогія і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Цвіце ў траўні-ліпені. Сустракаецца ў сухіх месцах на ўскраінах светлых лясоў, пяшчанай ці камяністай глебе, ускраінах марэн, у дарог, канаў, на насыпах, высечках, паравых палях, пустазельнае, пагаршае пашы.
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Падземная частка, сцёблы каўчук, кумарыны: умбелліферон, гліказід умбеліферона.
Надземная частка фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: кававая, хлорагенавая, кумарыны: умбеліферон, флаваноіды: кверцэцін.
Лісце кумарыны: умбеліферон, гліказід умбеліферона, флаваноіды: 7-глюказід люцеолін.
Кветкі караціноіды, флаваноіды: люцеалін 2 %, 7-глюказід люцеалін, апігеніна, ізарамнецын, ізапцін.
Выкарыстанне і ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне як супрацьзапаленчае, вяжучае, жаўцегоннае, гемастатычнае пры ўнутраных крывацёках, дэтаксікацыйнае і раназагойваючае, сокагоннае пры паніжанай кіслотнасці страўнікавага соку. Пры захворваннях печані, язвавай хваробе страўніка, дызентэрыі, сухотах лёгкіх, анеміі, асцыце, урэміі, мачакаменнай хваробе, малярыі, анарэксіі, шаленстве, гемералапіі. Адвар (вонкава) — пры скрафулёзе, кан’юктывіце, гінгівіце, паласканне — пры ангіне, кандыдознам стаматыце ў дзяцей; для прамывання ран і спрынцаванняў пры белях. Парашок — пры жаўтусе; вонкава — раназагойваючае. Сок, млечны сок — пры кан’юктывіце і для ўзмацнення зроку. У эксперыментах аказвае моцнае дыўрэтычнае дзеянне, спрыяе выдзяленню хлорыстых і азоцістых злучэнняў, не раздражняе нырачнага эпітэлія. Рэкамендавана для лячэння нефрыту, мачакаменнай хваробы, асцыту, інфільтратаў, дыхавіцы, гіпертрафіі міякарда, падагры, пнеўманіі, грыпу і яго ўскладненняў. Экстракт выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць у дачыненні да ўзбуджальнікаў бруцэлёзу.
З’яўляецца атрутнай раслінай для авечак.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5./ Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986.