Перайсці да зместу

Ячмень звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ячмень шматрадковы)
Ячмень звычайны

Багоўка на коласе ячменя звычайнага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hordeum vulgare L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40874
NCBI  4513
EOL  1114455
GRIN  t:317403
IPNI  405391-1
TPL  kew-419563

Ячмень звычайны, таксама Ячмень шматрадковы[3] (Hordeum vulgare) — від ячменя, менавіта ён звычайна ўзрабляецца ў сельскай гаспадарцы, адна з найстаражытнейшых культурных раслін у гісторыі чалавецтва (10 тысяч год таму)[4].

Зерне ячменю шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасці, пры вытворчасці пярловай і ячнай круп. Ячмень ставіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёл, паколькі змяшчае паўнавартасны бялок, багаты крухмалам.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Гэта аднагадовая расліна вышынёй 30-60 см, у культурных сартоў — да 90 см. Сцёблы прамыя, голыя.

Лісце да 30 см даўжынёй і 2—3 см шырынёй, плоскае, гладкае, з вушкамі ля аснавання пласцінкі.

Утварае колас з асцюком даўжынёй каля 10 см[5]; кожны каласок — аднакветкавы. Каласы чатырох- або шасцігранныя, да 1,5 см шырынёй, з гнуткай воссю, не распадаюцца на членікі. Каласкі сабраны групамі па тры; усе каласкі плодныя, сядзячыя. Каласковыя лускі лінейна-шылападобныя, адцягненыя ў тонкі асцюк, які звычайна перавышае іх па даўжыні. Ніжняя кветкавая луска яйкападобна-ланцэтная[6]. Ячмень звычайны — самаапыляльная расліна, але не выключана перакрыжаванае апыленне. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Плод — зярноўка. Плоданашэнне ў ліпені — жніўні.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Дзікі ячмень звычайны расце ад Паўночнай Афрыкі да Тыбета.

Культурны ячмень часцяком дзічэе блізу месцаў пасеваў, нярэдка сустракаецца як выпадковая вырасла расліна ля дарог, на насыпах.

Ячмень належыць да найстаражытных культурных раслін. Як і пшаніца, ён быў акультураны ў эпоху неалітычнай рэвалюцыі на Блізкім Усходзе больш 10 тысяч гадоў таму[7]. Дзікі ячмень распаўсюджаны на шырокім прасторы ад вострава Крыт і Паўночнай Афрыкі на захадзе да Тыбецкіх гор на ўсходзе[8].

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Варынты напісання Ячмень звычайны або Ячмень шматрадковы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.323.
  4. Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996
  5. Энциклопедия «Кругосвет». Ячмень обыкновенный (руск.)
  6. Губанов и др. 2002, с. 259..
  7. -Saltini Antonio, I semi della civiltà. Grano, riso e mais nella storia delle società umane,, prefazione di Luigi Bernabò Brea Avenue Media, Bologna 1996
  8. Zohary D., Hopf M. Domestication of Plants in the Old World: The Origin and Spread of Cultivated Plants in West Asia, Europe, and the Nile Valley. — 3rd ed. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0198503571.