Яшар Кемаль
Яшар Кемаль | |
---|---|
турэцк.: Yaşar Kemal | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | турэцк.: Kemal Sadık |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 2015[2][4][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, раманіст, журналіст, паэт, навэліст, пісьменнік, перакладчык |
Гады творчасці | 1943 — 2015 |
Мова твораў | турэцкая мова[6] |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Яшар Кемаль (турэцк.: Yaşar Kemal; сапраўднае Гёкчэлі Кемаль Садык) (нар. 1922, с. Хемітэ-Гёкчэлі, Турцыя) — турэцкі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, журналістам. Друкуецца з 1939 г. Раманы «Худы Мемед» (т. 1 — 2, 1955), «Зямля — жалезная, неба — меднае» (1963 г.), «Эфе з Чакырджа» (1972 г.) пра сацыяльныя супярэчнасці турэцкай вёскі. Дылогія «Гаспадары маёнтка Акчасаз» («Злачынства на Кавальскім базары», 1973 г., і «Юсуфчык Юсуф», 1975 г.) пра жыццё турэцкіх качэўнікаў. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Спёка» (1952 г.) і рэпартажаў «Гэта краіна з канца ў канец» (1971 г.), раманаў «Бляшанка» (1955 г.), «Апора» (1960 г.), «Легенда гары» (1970 г.), «Разбойнік» (1972 г.), «Калі забіць змяю» (1976 г.), «Голас крыві» (1991 г.), аповесцей, вершаў, даследаванняў па фальклоры.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119015072 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Yaşar Kemal // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yasar Kemal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ https://www.cumhuriyet.com.tr/kultur-sanat/turkcenin-ruzgar-tanrisi-yasar-kemal-98-yasinda-1874716
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Яшар Кемаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 324.