Яўгенія Арцем’еўна Васілеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўгенія Васілеўская)
Яўгенія Арцем’еўна Васілеўская
Дата нараджэння 29 лістапада 1926(1926-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1958)
Альма-матар

Яўге́нія Арце́м’еўна Васіле́ўская (29 лістапада 1926, Благавешчанск, цяпер Амурская вобласць, Расія — ?) — беларуская гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1958).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ). З 1948 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1968—1991 гадах на кафедры гісторыі КПСС (з 1990 года палітычнай гісторыі) БДУ.

Аўтар прац па гісторыі рабочага класа, развіцці прамысловасці Беларускай ССР у гады 1-й пяцігодкі і ў 1960—1970-я гады. Адна з аўтараў «Гісторыі БССР» (т. 2, 1958; 2 выд. 1961), «Гісторыі Мінска» (2 выд. 1967), "Гісторыі Беларускай ССР (т. 3, 1973; т. 5, 1975)[1].

Зноскі

  1. ЭГБ 1994, с. 228.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]