Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак
Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) снежня 1898[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 1965[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Аляксандравіч Лур’е[d] |
Муж | Барыс Леанідавіч Пастарнак |
Дзеці | Yevgeny Pasternak[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба |
Яўгенія Уладзіміраўна Пастарнак (у дзявоцтве — Лур’е; 16 (28) снежня 1898, Магілёў — 10 ліпеня 1965, Масква) — савецкая мастачка, першая жонка паэта Барыса Пастарнака, маці яго старэйшага сына — літаратуразнаўца Яўгенія Пастарнака.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў Магілёве, была адной з чацвярых дзяцей у сям’і ўладальніка папяровай крамы Уладзіміра Аляксандравіча (Веніяміна Несанелавіча) Лур’е (1865—1943) і Хаі (Аляксандры Мікалаеўны) Лур’е (1870—1928). У яе былі сёстры Ганна (у замужжы Мінц; 1894—1957) і Гіта (1897—1975), брат Сямён (1895—1960). Скончыла прыватную гімназію там жа ў 1916 годзе, у наступным годзе здала экзамены за курс казённай гімназіі з залатым медалём і разам са сваёй стрыечнай сястрой Соф’яй Лур’е з’ехала ў Маскву, дзе паступіла на матэматычнае аддзяленне Вышэйшых жаночых курсаў на Дзявоцкім Полі. У 1918 годзе захварэла на сухоты і вярнулася ў Магілёў, затым разам са сваёй кузінай Соняй Мейльман з’ехала на лячэнне ў Крым. У 1919 годзе ўся сям’я пераехала ў Петраград, дзе (з дапамогай мужа сваёй старэйшай сястры Абрама Мінца) яна ўладкавалася кур’ерам у Смольны.
Пасля пераезду ў Маскву паступіла ў вучылішча скульптуры і дойлідства ў майстэрню Штэрнберга і Канчалоўскага. 24 студзеня 1922 года выйшла замуж за Барыса Пастарнака. У 1931 годзе для лячэння сухот з’ехала ў Германію. У тым жа годзе гэты шлюб распаўся.
У гады Вялікай Айчыннай вайны (з 6 жніўня 1941 года) — з сынам у эвакуацыі ў Ташкенце[2][3][4].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Сынам яе стрыечнага брата, арганізатара бібліятэчнай справы Аляксандра Эмануілавіча Рагінскага, быў мастак Міхаіл Рагінскі[5][6]; сынам іншага стрыечнага брата — антраполаг Якаў Рагінскі.
- Стрыечны брат — Зіновій Давыдавіч Лур'е (1887—1938), фтызіятр і навуковец-медык, загадчык хірургічнага аддзялення Цэнтральнага інстытута сухот.
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Леонид Осипович Пастернак. Евгения Владимировна Пастернак. Живопись. Графика: Из собрания семьи художников. Каталог выставки живописи. М.: РГГУ
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Переписка Бориса Пастернака: «…Евгения Владимировна с сыном были в эвакуации в Ташкенте…»
- ↑ Пастернаки в Англии: «Женёк с Женей в Ташкенте. Он студент танкового факультета Военной академии». (из письма Б. Пастернака)
- ↑ Владимир Орлов «Литературный дневник»
- ↑ Жанна Васильева «Между живописью и жизнью»
- ↑ В. Б. Куінджы «Сярэдзіна стагоддзя»: Сын стрыечнай сястры, урача Соф’і Самойлаўны Лур’е (1898—1996) — інжынер і мемуарыст Віктар Барысавіч Куінджы (нар. 1931).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Евгения Пастернак на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў