Яўген Анатолевіч Чумак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Яўген Чумак
Поўнае імя Яўген Анатолевіч Чумак
Нарадзіўся 25 жніўня 1995(1995-08-25)[1][2][…] (28 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 181 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Украіна Дынама (Кіеў) 2 (1)
2015   Украіна Гаверла (Ужгарад) 11 (0)
2016   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 11 (1)
2016   Украіна Зорка (Крапыўныцкы) 5 (0)
2016 Украіна Карпаты (Львоў) 3 (0)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 14 (3)
2018 Украіна Дзясна (Чарнігаў) 10 (2)
2019 Грузія Шэвардэні-1906 (Тбілісі) 14 (3)
2019 Узбекістан Бунёдкар (Ташкент) 3 (0)
2020—2021 Узбекістан Металург (Бекабад) 27 (1)
2021 Казахстан Туран (Туркестан) 4 (0)
2022 Узбекістан Дынама (Самарканд) 20 (1)
2023 Казахстан Арыс 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2014 Украіна Украіна (да 19) 17 (0)
2014—2015 Украіна Украіна (да 21) 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2017

Яўген Чумак (нар. 25 жніўня 1995, Глухіўці, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Чумак нарадзіўся ў Глухіўцах, Вінніцкая вобласць. Ва ўзросце 6 гадоў бацька адвёз Яўгена ў Кіеў, дзе ён пачаў займацца футболам у ДЮФШ «Дынама» пад кіраўніцтвам Аляксандра Шпакава. Пасля некалькіх гадоў выступаў у атацы, трэнеры вырашылі перавесці Чумака на пазіцыю флангавага паўабаронцы, а ва ўзросце 14 гадоў адправілі яго бліжэй да цэнтра поля. За некалькі гадоў да выпуску з акадэміі Яўген перайшоў у шэрагі сталічнага РВВФК, дзе трэніраваўся пад кіраўніцтвам Аляксандра Каліны і Дзмітрыя Сямчука.

У 2012 годзе Чумак вярнуўся ў сістэму кіеўскага «Дынама», стаўшы адным з ключавых ігракоў юнацкай каманды Валянціна Бялькевіча, якая атрымала залатыя ўзнагароды першынства Украіны да 19 гадоў. Тады ж Яўгена сталі прыцягваць у моладзевую каманду «Дынама». На працягу наступнага сезона ён стаў адным з ключавых ігракоў дынамаўскага дубля.

26 лютага 2015 года Яўген Чумак дэбютаваў у складзе першай каманды «Дынама», з’явіўшыся на поле ў матчы Лігі Еўропы 2014/15 супраць французскага «Генгама». 1 сакавіка таго ж года ён дэбютаваў у складзе каманды ў розыгрышы ўкраінскай Прэм’ер-лігі, адзначыўшыся забітым мячом у браму харкаўскага «Металіста» ўжо праз 10 хвілін пасля з’яўлення на полі.

У пачатку сезона 2015/16 перайшоў на правах арэнды у склад ужгарадскай «Гаверлы». У сакавіку 2016 года далучыўся да «Дынама-2»[3], але неўзабаве апынуўся ў складзе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе стаў трывалым іграком асновы. У чэрвені 2016 года пакінуў жодзінскі клуб[5].

У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Зорцы» з Крапыўныцкага[6], аднак ужо ў жніўні пакінуў каманду. У верасні 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з львоўскімі «Карпатамі», але ў студзені 2017 года пакінуў каманду.

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў выніку падпісаў кантракт[7]. У складзе магілёўскага клуба стаў трывалым іграком асновы, у 14 матчах адзначыўся трыма галамі. У ліпені 2017 года «Дняпро» па пагадненні бакоў разарваў кантракт з паўабаронцам[8].

У другой палове 2017 года заставаўся без клуба, а ў сакавіку 2018 года стаў іграком чарнігаўскай «Дзясны»[9]. Дапамог «Дзясне» выйсці ў Прэм’ер-лігу, пасля чаго ў ліпені 2018 года пакінуў каманду.

У пачатку 2019 года далучыўся да грузінскага клуба «Шэвардэні-1906», а ў ліпені таго ж года перайшоў ва ўзбекскі «Бунёдкар». У 2020—2021 гадах выступаў за ўзбекскі «Металург» з Бекабада, а ў ліпені 2021 года стаў іграком казахстанскага «Турана» з Туркестана. У студзені 2022 года зноў адправіўся ва Узбекістан, далучыўшыся да самаркандскага «Дынама», гуляў там да канца 2022 года. У ліпені 2023 года папоўніў склад «Арыса» з Першай лігі Казахстана, аднак ужо ў жніўні пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе пачаў прыцягвацца да матчаў юнацкай зборнай Украіны. Прымаў удзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы 2014, які адбыўся ў Венгрыі. Украінская каманда не змагла выйсці з групы, прайграўшы толькі будучым трыумфатарам спаборніцтваў — зборнай Германіі, а сам Чумак з’яўляўся на поле ва ўсіх трох паядынках зборнай, занёсшы ў свой пасіў адну жоўтую картку.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]