Яўген Барысавіч Лажэчнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Барысавіч Лажэчнікаў
Дата нараджэння 9 ліпеня 1932(1932-07-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 2009(2009-12-10) (77 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Яўген Барысавіч Лажэчнікаў (9 ліпеня 1932, Барысаў, Мінская вобласць — 10 снежня 2009) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудаўнічага абсталявання і тэхналогіі, парашковай металургіі, апрацоўкі металаў ціскам. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1955).

Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (з 1962 — начальнік аддзела), Галоўным рэдакцыі Беларускай савецкай энцыклапедыі (1968—1969, намеснік галоўнага рэдактара), Беларускім нацыянальным тэхнічным ўніверсітэце (1969—2009, кафедра «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам; машыны і працэсы атрымання, апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў і перапрацоўкі вытворчых адходаў; распрацоўка канструкцый тэхналагічнага абсталявання.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Теоретические основы и технологические способы получения тонких заготовок прокаткой порошков : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.06 ; 05.16.05 / Ложечников Евгений Борисович. — Ленинград, 1987.
  • Исследование процесса прокатки лент из порошков : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Е. Б. Ложечников. ― Минск, 1963.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лажэчнікаў Яўген Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 97.
  • Ложечников Евгений Борисович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 538.
  • Ложечников Евгений Борисович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2017. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 2. — С. 221.