Яўген Грэхаў
| Нарадзіўся | 1980 ці 6 студзеня 1985[1] (41 год) | ||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||
| Альма-матар | |||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Яўген Мікалаевіч Грэхаў (нар. 6 студзеня 1985, Цеміртау, КазССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і са спартыўнымі традыцыямі, яго мама Жанна Васільеўна трэніравала каманду, у якой займаўся старэйшы брат і ён.
У першым класе стаў займацца з трэнерам Сяргеем Анатолевічам Дурэйкам на базе СШ № 6. Неўзабаве дырэктар ДзЮСШ Валерый Антонавіч Юрчанка запрасіў у зборную Смаргоні. У 9 класе паклікалі ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў г. Мінск. Ён выступаў за юніёрскую (2001) і моладзевую (2004—2005) зборныя Беларусі, браў удзел у чэмпіянатах Еўропы[3][4].
Пасля вучылішча паступіў у БДУФК і працягваў кар’еру прафесійнага баскетбаліста, гуляючы за барысаўскую каманду. Калі прапанавалі выступаць за «Гродна-93», перавёўся на навучанне ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Атрымаў дыплом педагога-арганізатара-метадыста фізічнай культуры, спорту і турызму.
З-за праблем са здароўем давялося завяршыць спартыўную кар’еру. Пасля заканчэння ўніверсітэта вярнуўся ў Смаргонь, уладкаваўся на працу трэнерам у СДзЮШАР[5]. Пазней паралельна ўладкаваўся яшчэ і ў агульнаадукацыйную — настаўнікам фізкультуры СШ № 7.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2000—2001 — РТІ (Мінск)
- 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск)
- 2003—2004 — РВАР (Мінск)
- 2004—2005 — Барысаў-БДУ
- 2005 — Мінск-БНТУ
- 2005—2011 — Гродна-93
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2000/2001, 2002/2003, 2005/2006, 2006/2007, 2009/2010, 2010/2011.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2007/2008.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2007.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2005.
Зноскі
- 1 2 Yauheni Hrekhau // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ 2004 European Championship for Men U20. Belarus
- ↑ Yauheni HREKHAU
- ↑ Yauheni Hrekhau
- ↑ Мяч, накачанный надеждами
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Ігракі РТІ
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Барысаў-БДУ»
- Ігракі БНТУ (баскетбол)
- Ігракі «Гродна-93»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Постаці Смаргоні
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20