Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
3 красавіка 1985[1] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | лёгкі форвард | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар (нар. 3 красавіка 1985[1], Мінск) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі па баскетболе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 красавіка 1985 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька — Яўген Пустагвар, беларускі баскетбаліст і трэнер, гуляў за студэнцкую зборную СССР па баскетболе і мінскі баскетбольны клуб «РТІ». Маці гуляла за зборную СССР па валейболе, чэмпіёнка СССР у складзе валейбольнага клуба «Уралачка» (Свярдлоўская вобласць)[2].
Да 17 гадоў жыў у Мінску[2], праходзіў навучанне ў мінскай ДзЮСШ «Аўтазаводзец» пад кіраўніцтвам Святланы Міхайлаўны Злобіч, потым — у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова[3].
Выступаў за беларускія, расійскія, украінскія, румынскія і венгерскія клубы, заваёўваў медалі нацыянальных чэмпіянатаў. З 2008 па 2021 год — гулец зборнай Беларусі па баскетболе, у 2019 годзе — капітан зборнай.
У кастрычніку 2023 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’еры[4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2000—2001 — РВАР (Мінск)
- 2001—2002 — РТІ (Мінск)
- 2002—2004 — Альянс-Аўтадор (Саратаў, Расія)
- 2002—2005 — Аўтадор (Саратаў, Расія)
- 2005 — Дынама (Санкт-Пецярбург, Расія)
- 2005—2006 — Буравеснік (Кіраў, Расія)[5]
- 2006 — Сібіртэлекам-Лакаматыў (Новасібірск, Расія)[6]
- 2006—2008 — Саюз (Зарэчны, Расія)[7]
- 2008—2009 — Палітэхніка-Галічына (Львоў, Украіна)
- 2009—2012 — Ніжні Ноўгарад (Расія)
- 2012—2013 — Цмокі-Мінск
- 2013—2014 — Дынама (Масква, Расія)
- 2014—2016 — Газ Метан (Медыяш, Румынія)
- 2016 — Тыргу-Мурэш (Румынія)
- 2016—2019 — Фалка (Сомбатхей, Венгрыя)
- 2019 — Капашвары (Капашвар, Венгрыя)
- 2019—2021 — Цмокі-Мінск
- 2021—2022 — Факшані (Румынія)
- 2022—2023 — Гродна-93
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (3): 2012/2013, 2019/2020, 2020/2021.
Чэмпіён Расійскай Суперлігі (1): 2009/2010.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2001/2002, 2022/2023.
Сярэбраны прызёр Расійскай Суперлігі (2): 2006/2007, 2007/2008.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі (1): 2015/2016.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Венгрыі (2): 2016/2017, 2017/2018.
Бронзавы прызёр Украінскай баскетбольнай лігі (1): 2008/2009.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2012, 2019, 2020.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2022.
Фіналіст Кубка Расіі (1): 2010/2011.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Aliaksandr Pustahvar // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Александр Пустогвар: баскетболистом меня сделал отец
- ↑ СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (мужчины) на 2018 год. Национальная команда (переменный состав)
- ↑ Известный баскетболист завершил карьеру и погрузился в IT. Многогранный Александр Пустогвар
- ↑ «Буревестнику» подрезали крылья
- ↑ Аутсайдеры Суперлиги зашевелились
- ↑ БК «Союз» два раза выиграл и два раза проиграл
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Ігракі РДВАР
- Ігракі РТІ
- Ігракі «Аўтадора» Саратаў
- Ігракі «Дынама» Санкт-Пецярбург (баскетбол)
- Ігракі «Буравесніка» Кіраў
- Ігракі «Саюза» Зарэчны
- Ігракі «Галічыны» Львоў (баскетбол)
- Ігракі «Ніжняга Ноўгарада» (баскетбол)
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Дынама» Масква (баскетбол)
- Ігракі «Тыргу-Мурэша» (баскетбол)
- Ігракі «Фалка» Сомбатхей
- Ігракі «Капашвара» (баскетбол)
- Ігракі «Факшані» (баскетбол)
- Ігракі «Гродна-93»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20