Перайсці да зместу

Яўген Аляксеевіч Колчаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Колчаў)
Яўген Колчаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 жніўня 1959(1959-08-13) (65 гадоў)
Месца нараджэння Мінск
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
 Беларусь
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча,
Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут,
Акадэмія мастацтваў СССР
Вядомыя працы «Паштальён» (з Ул. Жбанавым)
Уплыў Алег Луцэвіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Аляксеевіч Колчаў (13 жніўня 1959, Мінск) — беларускі скульптар і фатограф[1].

У майстэрні, Мінск, 2008

Нарадзіўся 13 жніўня 1959 года ў Мінску. З дзяцінства самастойна займаўся маляваннем і лепкай. Скончыў музычную школу па класе трамбона. З 1974 па 1978 гады вучыўся ў Мінскам мастацкім вучылішчы імя Глебава. Вялікі ўплыў у мастацкім плане на маладога скульптара аказаў выкладчык Алег Луцэвіч — выдатны беларускі графік. Па заканчэнню вучылішча паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта), які скончыў у 1984 годзе. У розны час яго настаўнікамі ў інстытуце былі такія беларускія скульптары, як Андрэй Бембель, Анатоль Анікейчык, Міхаіл Шкробат, Анатоль Арцімовіч. Кіраўніком дыпломнай працы Яўгена Колчава быў беларускі скульптар і педагог Генадзь Мурамцаў.

З 1984 па 1986 гады быў прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у Гродна, у танкавых войсках, быў камандзірам танка Т-72. Паралельна выконваў афарміцельскія працы. Пасля заканчэння тэрміну службы, з 1986 па 1989 гады стажыраваўся ў Заіра Азгура ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску. У 1990 увайшоў у шэрагі Саюза мастакоў СССР. З 1991 года з'яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў. З 1989 па 1992 гады выкладаў у Беларускім Політэхнічным інстытуце на факультэце архітэктуры. З 2011 года выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава.

Стварае станковыя скульптуры ў рэалістычным стылі, захапляецца анімалістычным жанрам. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1982 г. З 1992 па 2000 гады працаваў у галіне рэстаўрацыі гістарычных помнікаў архітэктуры. Прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні складаных архітэктурных і скульптурных элементаў помнікаў гатычнай архітэктуры і архітэктуры барока на тэрыторыі Германіі і Польшчы. Працы скульптара ўпрыгожваюць вуліцы і будынкі Мінска, знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях[2].

Зноскі