Яўген Маркавіч Вольман
Яўген Маркавіч Вольман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1883[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1943 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Лізавета Вольман |
Дзеці | Элі Вольман[d] |
Род дзейнасці | урач, біёлаг |
Навуковая сфера | бактэрыяфагі і мікрабіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ілья Ільіч Мечнікаў |
Член у | |
Узнагароды |
Яўген Маркавіч Вольман (1 мая 1883, Мінск — снежань 1943, Аўшвіц) — расійскі мікрабіёлаг, доктар медыцыны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў медыцынскі факультэт Льежскага ўніверсітэта.
У 1909—1919 гг. працаваў у Пастэраўскім інстытуце у лабараторыі Ільі Мечнікава.
У перыяд Першай сусветнай вайны — урач на Усходнім фронце і ў Афрыцы.
З 1919 г. — кіраўнік лабараторыі ў Пастэраўскім інстытуце. У 1929—1932 гг. узначальваў Інстытут санітас (Сант’яга, Чылі). З 1932 года кіраваў аддзелам у Пастэраўскім інстытуце.
Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на сваёй пасадзе ў Парыжы. Схоплены фашысцкімі акупантамі і забіты ў Асвенціме.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Лізавета Вольман (нар. 1888, Мінск), доктар фізіка-хімічных навук Льежскага ўніверсітэта, праводзіла даследаванні таксама і ў Інстытуце Пастэра. У 1943 годзе загінула падчас дэпартацыі ў Асвенцім.
Сын — І. Я. Вольман — вядомы французскі біёлаг, намеснік дырэктара Інстытута Пастэра.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў фагацытоз, пратэоліз, пытанні прымянення мікраарганізмаў у вытворчасці вітамінаў A і B.
У 1927 апублікаваў у працах Інстытута працу «Recherches sur la Bactériophagie» («Даследаванні ў галіне бактэрыяфагіі»). Высунуў гіпотэзу аб заразным і спадчынным характары бактэрыяфагаў; аўтар канцэпцыі аб паходжанні бактэрыяфагаў.
Падчас Другой сусветнай вайны займаўся вытворчасцю процігангрэнознай сыроваткі.
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Recherches sur la Bactériophagie (1927)
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Eugène Wollman // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Евгений Вольман (руск.). Последователи Мечникова. Institut Pasteur. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 5 чэрвеня 2012.
- Вольман Евгений Маркович . Словарь. Культурный центр «Дом-музей Марины Цветаевой». Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2012. Праверана 5 чэрвеня 2012. (тот же текст Архівавана 12 жніўня 2020.)