Вітаміны групы B

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вітаміны групы B — група водарастваральных вітамінаў, якія адыгрываюць вялікую ролю ў клетачным метабалізме.

Некаторыя рэчывы раней адносіліся да вітамінаў групы B, але пазней было даказана, што яны з'яўляюцца толькі вітамінападобнымі рэчывамі або сінтэзуюцца ў арганізме чалавека.

Пералік[правіць | правіць зыходнік]

Спіс вітамінаў групы B
Літарнае абазначэнне Назва Функцыі Харчовыя крыніцы[крыніца не пазначана 1368 дзён]
B1 Тыямін Спрыяе ператварэнню ў энергію вугляводаў, тлушчаў і бялкоў Змяшчаецца ў абалонках зерняў злакавых, у чорным і белым хлебе з мукі грубага памолу, у зялёным гарошку, у грэцкіх і аўсяных крупах
B2 Рыбафлавін Удзельнічае ва ўсіх відах абменных працэсаў. Асабліва важную роля адыгрывае ў забеспячэнні зрокавых функцый, звычайнага стану скуры і слізістых абалонак, сінтэзе гемаглабіну Змяшчаецца ў мясных прадуктах, курыных яйках, печані, нырках, дрожджах, міндалі, грыбах, браколі, белакачаннай капусце, грэцкіх крупах, ачышчаным рысе, макаронных вырабах, белым хлебе
B3, PP Нікацінавая кіслата Вызваленне энергіі з усіх харчовых рэчываў, якія змяшчаюць калорыі; сінтэз бялкоў і тлушчаў Змяшчаецца ў дрожджах, печані, арэхах, яечным жаўтку, малацэ, рыбе, курыцы, мясе, бабовых, грэчцы, неачышчаным зерні, зялёнай гародніне, земляных арэхах, а таксама ў любой бялковай ежы, якая змяшчае трыптафан
B5 Пантатэнавая кіслата Удзельнічае ў сінтэзе антыцелаў, паскарае гаенне ран Змяшчаецца ў гароху, дрожджах, фундуку, зялёнай ліставай гародніне, грэцкіх і аўсянай крупах, каляровай капусце, часнаку, нырках, сэрца, куранятах, яечных жаўтках, малацэ, ікры рыб, а таксама сінтэзуецца ў арганізме кішэчнай мікрафлорай
B6 Пірыдаксін, пірыдаксаль і пірыдаксамін Удзельнічае ў працэсах вугляводнага абмену, сінтэзе гемаглабіну і поліненасычаных тлустых кіслот. Рэгуляцыя актыўнасці нервовай сістэмы; рэгенерацыя эрытрацытаў; адукацыя антыцелаў Змяшчаецца ў парастках збожжа, у грэцкіх арэхах і фундуку, у шпінаце, бульбе, моркве, каляровай і белакачаннай капусце, памідорах, клубніцах, чарэшні, апельсінах і лімонах, крупах і бабовых, мясных і малочных прадуктах, рыбе, печані, яйках, а таксама сінтэзуецца ў арганізме кішэчнай мікрафлорай
B7, H Біятын Спрыяе вызваленню энергіі са злучэнняў, якія змяшчаюць калорыі У малых колькасцях біятын змяшчаецца ва ўсіх прадуктах, але больш за ўсё гэтага вітаміну змяшчаецца ў печані, нырках, дрожджах, бабовых (соя, арахіс), каляровай капусце, арэхах; у меншай ступені ён змяшчаецца ў таматах, шпінаце, яйках (не сырых), у грыбах. Здаровая мікрафлора кішэчніка сінтэзуе біятын у дастатковай для арганізма колькасці
B9, Bс, M Фалійная кіслата Спрыяе адукацыі нуклеінавых кіслот і клетачнаму дзяленню; утварэнне эрытрацытаў; развіццё плода; метабалізму гомацыстэіну. Змяшчаецца ў зялёнай гародніне з лісцем, у некаторых цытрусавых, у бабовых, у хлебе з мукі грубага памолу, дрожджах, печані, уваходзіць у склад мёду, а таксама сінтэзуецца ў арганізме кішэчнай мікрафлорай
B12 Цыянакабаламін Спрыяе ўтварэнню эрытрацытаў; рост і дзейнасць нервовай сістэмы Лічыцца, што змяшчаецца выключна ў прадуктах жывёльнага паходжання, н-р.: печань, яечны жаўток, кісламалочныя прадукты.
B13 Аротавая кіслата, урацылкарбонавая кіслата Паляпшае рэпрадуктыўнае здароўе, дабратворна ўплывае на развіццё плода пры цяжарнасці, нармалізуе функцыю печані Карняплоды раслін, сыроватка, вадкая частка кіслага ці абрызглага малака
B15 Пангамавая кіслата, пангамат кальцыю Паляпшае ліпідны абмен, змяншае ўзровень халестэрыну ў крыві, павялічвае засваенне кіслароду тканкамі, прадухіляе гіпаксію, паскарае аднаўленчыя працэсы, павялічвае працягласць жыцця клетак, абараняе печань ад цырозу Насенне раслін (гарбуз, кунжут, сланечнік), піўныя дрожджы, цэлы карычневы рыс, цэлае збожжа, дыня, кавун, костачкі абрыкосаў, арэхі, печань, кроў
B17 Лаетраль Мае болесуцішальныя ўласцівасці, паляпшае абмен рэчываў, пазбаўляе ад гіпертаніі, артрыту і запавольвае працэсы старэння Костачкі абрыкосаў, яблыкаў, вішань, персікаў, сліваў

Не лічацца вітамінамі[правіць | правіць зыходнік]

Спіс вітамінападобных рэчываў групы B

Літарнае абазначэнне

Назва Функцыі Харчовыя крыніцы
B4 Адэнін З'яўляецца важным рэчывам для нервовай сістэмы і паляпшае памяць, рэгулюе ўзровень інсуліну ў арганізме. Знаходзіцца ў капусце, шпінаце, соі, грыбах
B8 Іназітол Памяншае накапленне тлушчу ў печані, аднаўляе структуру нервовай тканкі, антыаксідант, антыдэпрэсант, нармалізуе сон, аздараўлівае скуру Выпрацоўваецца самім арганізмам
B10, H1 Параамінабензойная кіслата Актывізуе ўсю кішэчную флору, удзельнічае і ў працэсе засваення бялку, а таксама ў стварэнні чырвоных крывяных цельцаў, падтрымлівае здароўе скуры

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]