Інстытут Пастэра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інстытут Пастэра. Будынак музея і пахавальня Пастэра.

Інстытут Пастэра (фр.: Institut Pasteur) — французскі прыватны некамерцыйны навуковы інстытут у Парыжы, які займаецца даследаваннямі ў вобласці біялогіі, мікраарганізмаў, інфекцыйных захворванняў і вакцын. Названы ў гонар знакамітага французскага навукоўца-мікрабіёлага Луі Пастэра, заснавальніка і першага дырэктара інстытута. Інстытут быў заснаваны 4 чэрвеня 1887 года і адкрыты 14 лістапада 1888 года.

З'яўляецца адным з сусветных лідараў у вывучэнні інфекцыйных захворванняў. У Інстытуце Пастэра былі зроблены найважнейшыя адкрыцці, якія прывялі да паспяховай барацьбы супраць такіх вірулентных захворванняў як дыфтэрыя, слупняк, туберкулёз, поліяміэліт, грып, жоўтая ліхаманка і чума. У 1983 годзе тут быў адкрыты вірус імунадэфіцыту чалавека. З 1908 года 8 навукоўцаў інстытута сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі ў вобласці медыцыны і фізіялогіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]