Яўген Міхайлавіч Цішчанка
Яўген Міхайлавіч Цішчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 снежня 1960 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 2016 (55 гадоў) |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2004) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Яўген Міхайлавіч Цішчанка (7 снежня 1960, Гродна — 1 жніўня 2016) — беларускі ўрач, гісторык медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар (2005). Член Міжнароднай канфедэрацыі гісторыкаў медыцыны СНД (2003), Беларускага таварыства гісторыі медыцыны і фармацыі (1995), Беларускага грамадскага аб’яднання арганізатараў аховы здароўя (2000), Польскага таварыства гісторыкаў медыцыны і фармацыі (1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа» ў 1983 годзе.
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1983, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя, у 2002—2005 і з 2013 — загадчык кафедры, 2008—2013 — дэкан факультэта, 2000 — прарэктар універсітэта па выхаваўчай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя медыцыны; гісторыя медыцыны Беларусі; грамадскае здароўе; ахова здароўя; медыцынская адукацыя.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (2008).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цішчанка Яўген Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 132. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Тищенко Евгений Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 227.
- Тищенко Евгений Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 418.
- История здравоохранения Белоруссии в ХХ веке : диссертация … доктора медицинских наук : 07.00.10: защищена 24.01.2002 : утверждена 05.07.2004 / Тищенко Евгений Михайлович. — Москва, 2001.
- Евгений Михайлович Тищенко : биобиблиографический указатель : к 50-летию со дня рождения / Гродненский государственный медицинский университет; [составители: Е. С. Волкова, Е. А. Гирза]. — Гродно, 2010.
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 1 жніўня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы медыка-дыягнастычнага факультэта ГрДМУ
- Гісторыкі медыцыны
- Медыкі Беларусі