Яўген Піліпавіч Карашкоў
Яўген Піліпавіч Карашкоў | |
---|---|
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1954 (70 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Яўген Піліпавіч Карашкоў (нар. 4 чэрвеня 1954, в. Пустошка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі інжынер, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік.
Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізкультуры і працы Спрындаўскай васьмігадовай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Працаваў майстрам механазборачнага цэха № 1, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў намеснікам начальніка, начальнікам механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, начальнікам цэха эксплуатацыі тэхналагічнай аснасткі, начальнікам інструментальнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам галоўнага інжынера па станкаінструментальнай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і кадравай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».
Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, Барысаўскага гарадскога і Барысаўскага раённага Саветаў дэпутатаў адпаведна 23-га і 25-га скліканняў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «Генерал Харазія Х. Л.», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ганаровымі граматамі Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці, Мінскага аблвыканкама, Мінаўтасельгасмаша СССР і ЦК прафсаюза[2].
Зноскі
- ↑ Карашкоў Яўгеній Піліпавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
- Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Інжынеры Беларусі