Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік»
Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Краіна | |
Галіна | Аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | рулявыя механізмы з гідраўзмацняльнікамі, помпы гідраўзмацняльнікаў руля |
Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» — прадпрыемства па вытворчасці кампанентаў рулявога кіравання для аўтамабільнай тэхнікі у Барысаве, размешчаны па адрасе вуліца Чапаева, 56. Пры заводзе палітэхнікум, ПТУ металістаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1967 годзе як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску асабліва складанай прадукцыі, з 1971 завод «Аўтагідраўзмацняльнік», з 2000 года РУВП з сучаснай назвай.
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная прадукцыя (2005): рулявыя механізмы з гідраўзмацняльнікамі, помпы гідраўзмацняльнікаў руля, гідрацыліндры, дэталі гідрасістэм для легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў; аўтазапчасткі; розныя штампаваныя вырабы з чорных металаў; слясарна-мантажны інструмент. Прадукцыя пастаўляецца на Мінскі аўтазавод, расійскія прадпрыемствы (Горкаўскі, Ульянаўскі, Камскі, Уральскі, Лікінскі аўтамабільныя заводы, «Паўлаўскі аўтобус»), ва Украіну.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Борисовский завод «Автогидроусилитель» // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).