Перайсці да зместу

Яўген Трафімавіч Чарвякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Трафімавіч Чарвякоў
Дата нараджэння 24 студзеня 1925(1925-01-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 2016(2016-05-30) (91 год)
Грамадзянства
Месца працы
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Яўген Трафімавіч Чарвякоў (24 студзеня 1925, г. п. Шуміліна — 30 мая 2016[1]) — беларускі працаўнік чыгункі, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1942 годзе памочнікам машыніста паравоза ў лакаматыўным дэпо Арэнбург. З кастрычніка 1943 года — у франтавой калоне № 96 асобага рэзерва НКПС на другім і 4-м Украінскіх франтах, затым да 1947 года — на Омскай чыгунцы.

З 1947 года — у лакаматыўным дэпо Віцебск (памочнік машыніста паравоза, машыніст паравоза і цеплавоза, а з 1976 года — машыніст-інструктар).

Выбіраўся дэлегатам XXIV і XXVI з’ездаў КПСС.

Звання Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоены 5 сакавіка 1976 года за поспехі ў выкананні заданняў 9-й пяцігодкі[2].

Зноскі

  1. Пальвинская, Софья Тарасовна Червяков Евгений Трофимович
  2. ЧАРВЯКОЎ ЯЎГЕН ТРАФІМАВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
  • Евгений Трофимович Червяков // Память : историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 512.