4-ы Украінскі фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
4-ы Украінскі фронт
Эмблема УС СССР
Гады існавання 20 кастрычніка 194331 мая 1944
6 жніўня 194425 жніўня 1945
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеных Сіл СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, вайсковыя часці і ўстановы
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна

4-ы Укра́інскі фронтаператыўна-стратэгічнае фарміраванне (аб'яднанне, фронт) РСЧА, савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Зводны полк 4-га Украінскага фронту ўдзельнічаў у Парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы, у горадзе Масква, 24 чэрвеня 1945 года.

1-е фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны на паўднёва-заходнім напрамку 20 кастрычніка 1943 года на падставе загаду Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам перайменавання Паўднёвага фронту. Уключаў 2-ю і 3-ю гвардзейскія, 5-ю ўдарную, 28-ю, 44-ю, 51-ю і 8-ю паветраную арміі. У далейшым у яго ўваходзілі Прыморская і 4-я паветраная арміі.

У канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1943 года войскі 4-га Украінскага фронту завяршылі Мелітопальскую аперацыю, у ходзе якой прасунуліся да 300 км, выйшаўшы да нізавіны Дняпра і Перакопскага перашыйка.

У ходзе стратэгічнага наступлення на Правабярэжнай Украіне зімой 1943—1944 гадоў яны сваім правым крылом у студзені — лютым 1944 года ўдзельнічалі ў Нікапольска-Крыварожскай аперацыі. Ва ўзаемадзеянні з 3-м Украінскім фронтам ліквідавалі нікапальскі плацдарм суперніка на Дняпры.

У красавіку — маі 1944 года войскі 4-га Украінскага фронту і Асобнай Прыморскай арміі ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам і Азоўскай ваеннай флатыліяй ажыццявілі Крымскую стратэгічную аперацыю, разграміўшы амаль 200-тысячную групоўку праціўніка і вызваліўшы Крым.

31 мая 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 16 мая 1944 года 4-ы Украінскі фронт быў скасаваны, а яго палявое ўпраўленне з часцямі абслугоўвання і тылавымі ўстановамі выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК.

2-е фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 1944 года быў адноўлены на падставе загаду Стаўкі ВГК ад 30 ліпеня 1944 года ў складзе 1-й гвардзейскай, 18-й і 8-й паветранай армій. У далейшым у склад фронту ў розны час уваходзілі 38-я і 60-я арміі.

У верасні — кастрычніку 1944 года войскі 4-га Украінскага фронту ва ўзаемадзеянні з 1-м Украінскім фронтам удзельнічалі ў Усходне-Карпацкай стратэгічнай аперацыі, у ходзе якой была вызвалена Закарпацкая Украіна і частка тэрыторыі Чэхаславакіі, аказана дапамога Славацкаму нацыянальнаму паўстанню.

У студзені — лютым 1945 года войскі 4-га Украінскага фронту ва ўзаемадзеянні з войскамі 2-га Украінскага фронту ажыццявілі Заходне-Карпацкую стратэгічную аперацыю, вызвалілі паўднёвыя раёны Польшчы і значную частку Чэхаславакіі. Ударам на поўдзень ад Кракава фронт забяспечыў з поўдня наступ савецкіх войскаў на варшаўска-берлінскім напрамку.

У сакавіку — пачатку мая войскі фронту ў выніку Мараўска-Астраўскай наступальнай аперацыі ачысцілі ад нямецкіх захопнікаў Мараўска-Астраўскі прамысловы раён і стварылі ўмовы для прасоўвання ў цэнтральную частку Чэхаславакіі. Затым яны ўдзельнічалі ў Пражскай стратэгічнай аперацыі, у выніку якой была цалкам вызваленая тэрыторыя Чэхаславакіі.

25 жніўня 1945 года на падставе загаду НКА СССР ад 9 ліпеня 1945 года фронт расфармаваны, яго палявое ўпраўленне звернута на фарміраванне Прыкарпацкай ваеннай акругі.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

На мемарыяльнай пліце ў танка-помніка вызваліцелям Сімферопаля ў скверы Перамогі ў Сімферопалі

Камандуючыя:

Члены Ваеннага савета:

Начальнікі штаба:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]