Яўген Уладзіміравіч Гіпіус
Яўген Уладзіміравіч Гіпіус | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 чэрвеня 1985[2] (81 год), 1985[3] ці 4 чэрвеня 1985[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | музыказнавец, фалькларыст |
Навуковая сфера | музыказнаўства, этнаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Інстытут гісторыі мастацтваў , Ленінградская кансерваторыя |
Узнагароды |
Яўген Уладзіміравіч Гіпіус (7 ліпеня 1903, г. Пушкін, Ленінградская вобласць — 1985) — рускі савецкі музыказнавец і музычны этнограф. Доктар мастацтвазнаўства (1958), прафесар (1944)[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскія Інстытут гісторыі мастацтваў у 1924 годзе і кансерваторыю ў 1928 годзе[5].
У 1927—1963 гадах працаваў у навуковых установах і музычных ВНУ Ленінграда і Масквы[5].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік фальклорных экспедыцый, у т. л. у Беларускім Палессі (1934). Распрацаваў тэарэтычныя праблемы збірання, натавання, акустычнага вымярэння гукавысотнага строю народных напеваў, займаўся пытаннямі сістэмнай тыпалогіі, параўнальнага вывучэння лакальных меладычных стыляў музычнага фальклора рускіх, беларусаў, фіна-вугорскіх і цюркскіх народаў у іх гістарычным развіцці[5].
Рэдактар многіх фальклорных выданняў, у т. л. акадэмічных «Песни белорусского народа» (т. 1, 1940, саўм. з З. Эвальд), «Песни народов СССР»), зборніка Эвальд «Песни белорусского Полесья» (1979)[5].
Зноскі
- ↑ а б Гиппиус Евгений Владимирович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б Сотрудники Российской национальной библиотеки
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Гиппиус Евгений Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б в г д Гиппиус Евгений Владимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 147. — 737 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь : энциклопедия [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Пушкіне (Санкт-Пецярбург)
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Дактары мастацтвазнаўства
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Музыказнаўцы Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Этнографы СССР
- Музыказнаўцы СССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі