Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Кунцэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Яўгенавіч Кунцэвіч
Нарадзіўся 16 жніўня 1988(1988-08-16)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2008 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 39 (2)
2011 — 2013 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 6 (0)
2013   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 6 (0)
2013   Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 13 (0)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 29 (0)
2016 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 19 (0)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 12 (0)
2017 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ 7 (0)
Нацыянальная зборная**
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Яўген Кунцэвіч (нар. 16 жніўня 1988, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, гуляў за дубль наваполацкага «Нафтана», потым перайшоў у «Белшыну», якая на той момант гуляла ў Першай лізе. Дапамог бабруйскаму клубу перамагчы ў Першай лізе і прайсці ў мацнейшы дывізіён.

У лютым 2011 года перайшоў у БАТЭ, але з-за траўмы не здолеў стаць іграком асновы. У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Белшыну», а ў жніўні 2013 года пераведзены ў «Граніт»[2].

У сакавіку 2014 года перайшоў у «Граніт» на трывалай аснове[3]. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезону 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. У сезоне 2015, аднак, гуляў за дубль мікашэвічцаў, ні разу не з’явіўшыся на полі ў складзе асноўнай каманды.

У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Гарадзеі»[5], але не падышоў клубу. У лютым прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У складзе «Славіі» здолеў замацавацца ў цэнтры абароны. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў каманду[7].

Са студзеня 2017 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе аўтазаводцаў, а ў ліпені 2017 года стаў толькі выхадзіць на замену, і неўзабаве па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб[9]. У жніўні 2017 года стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[10], па заканчэнні сезону 2017 пакінуў каманду.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]