ФК Смалявічы
Смалявічы | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Поўная назва | ТАА «Футбольны клуб „Смалявічы“» | ||
Заснаваны | 2009 | ||
Горад | Смалявічы, Беларусь | ||
Стадыён |
«Азёрны» Умяшчальнасць: 1600 |
||
Галоўны трэнер | Аляксей Міхайлаў (в.а.) | ||
Чэмпіянат | Вышэйшая ліга | ||
2019 | ▲ 2 месца ў Першай лізе | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Смалявічы» — беларускі футбольны клуб з горада Смалявічы, заснаваны ў 2009 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1996—1997 гадах клуб са Смалявічаў пад назвай «Крышталь» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.
«Вігвам» (2009 — 2011)[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 годзе быў створаны клуб «Вігвам» (назва ад фірмы-спонсара). Першы сезон клуб правёў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, а на наступны год заявіўся ў Другую лігу. Але тады клуб поспехаў не меў, знаходзячыся пераважна ў ніжняй частцы табліцы.
Улетку 2011 года клуб быў перайменаваны ў «Смалявічы», а галоўным трэнерам клуба стаў Юрый Пунтус, нядаўна звольнены з брэсцкага «Дынама». На той момант каманда займала апошняе месца ў Другой лізе. Клуб здолеў выправіць сітуацыю, скончыўшы сезон на 12 месцы з 16.
Сезон 2012[правіць | правіць зыходнік]
У сезоне 2012 клуб, які атрымаў новую назву «Смалявічы-СТІ» (ад новага спонсара, фірмы СарматТэрмаІнжынірынг), стаў галоўным фаварытам Другой лігі. Узмацніўшыся перспектыўнімі маладымі ігракамі, «Смалявічы-СТІ» упэўнена ішлі да сваёй мэты — выхаду ў Першую лігу.
У кастрычніку 2012 года каманда правяла першы матч на новым стадыёне «Азёрны». Атрымаўшы перамогу над «Асіповічамі» (2:0), «Смалявічы-СТІ» датэрмінова аформілі выхад у Першую лігу.
Сезон 2013[правіць | правіць зыходнік]
У сезоне 2013 «Смалявічы-СТІ» дэбютавалі ў Першай лізе. Каманда працягвала выступаць маладымі ігракамі, толькі ўзмацнілася вопытным Алегам Страхановічам, які працаваў пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса ў БАТЭ і МТЗ-РІПА.
Асаблівых поспехаў клуб са Смалявічаў не меў, чаргуючы перамогі з паражэннямі, і ў выніку апынуўся ў сярэдзіне турнірнай табліцы.
У кастрычніку 2013 года, пасля разгромнага паражэння да светлагорскага «Хіміка» (1:6), Юрый Пунтус падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера[1]. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Альберт Рыбак, які да гэтага быў трэнерам брамнікаў.
Хутка пасля Пунтуса каманду пакінуў і адзін з лідараў Алег Страхановіч. Каманда скончыла сезон на 8 месцы.
Сезон 2014[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння сезона, у снежні 2013 года, Альберт Рыбак быў прызначаны галоўным трэнерам[2]. Каманда здолела захаваць большую частку ігракоў, хоць некаторыя ўслед за Юрыем Пунтусам перайшлі ў мазырскую «Славію».
Першую палову сезона 2014 каманда ішла ў сярэдзіне табліцы. У жніўні 2014 года «Смалявічы-СТІ» сталі навязваць барацьбу за трэцяе месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе. Але пасля трох паражэнняў запар у верасні 2014 каманда зноў апынулася ў сярэдзіне табліцы, з-за чаго быў звольнены галоўны трэнер Альберт Рыбак[3]. Новы трэнер, Дзмітрый Навіцкі, які раней узначальваў «Мінск-2», не здолеў выправіць сітуацыю. Атрымаўшы паражэнні ў пяці апошніх турах, «Смалявічы-СТІ» занялі выніковае дзясятае месца.
Сезон 2015[правіць | правіць зыходнік]
У сезоне 2015 значна абнавіўся склад каманды — больш чым напалову. Сезон пачаўся няўдала — пасля шэрагу паражэнняў каманда апынулася ў канцы табліцы. Нягледзячы на тое, што сітуацыя пазней пачала выпраўляцца, у жніўні 2015 года галоўны трэнер Дзмітрый Навіцкі быў звольнены[4]. Неўзабаве новым трэнерам быў прызначаны Аляксандр Бразевіч[5], вядомы па працы ў такіх клубах, як «Смаргонь», «Тарпеда-БелАЗ» і «Рэчыца-2014». Бразевіч здолеў падняць каманду з 10-га на 7-е месца, якое стала найлепшым у гісторыі клуба. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2015 года спецыяліст пакінуў Смалявічы[6].
Сезон 2016[правіць | правіць зыходнік]
У пачатку сезона 2016 «Смалявічы-СТІ» падпісалі дамову з барысаўскім БАТЭ[7], тым самым сталі фарм-клубам барысаўчан. Галоўным трэнерам стаў былы трэнер дубля БАТЭ Віталь Рагожкін. Пачатак сезона атрымаўся для каманды не вельмі ўдалым, і ў чэрвені Рагожкін пакінуў сваю пасаду, на чале каманды стаў Дзмітрый Молаш. У другой палове сезона «Смалявічы-СТІ» знаходзіліся ў сярэдзіне табліцы і ў выніку занялі 8-е месца з 14.
Сезон 2017[правіць | правіць зыходнік]
У сезоне 2017 супрацоўніцтва з БАТЭ было спыненае, аднак галоўным трэнерам застаўся Дзмітрый Молаш. Склад каманды папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, такіх як Алег Шкабара, Сяргей Кавалюк, Ігар Трухаў, Ігар Варанкоў. З пачатку турніру «Смалявічы-СТІ» разглядаліся як адзін з фаварытаў, а каманда здолела хутка захапіць лідарства, пасля першай паловы чэмпіянату займала першае месца з адрывам у 7 ачкоў. Аднак, шэраг няўдач у другой палове сезона дазволіў сапернікам дагнаць смалявіцкі клуб. У выніку ўпартай барацьбы «Смалявічы-СТІ» занялы другое выніковае месца і атрымалі месца ў Вышэйшай лізе.
Сезон 2018[правіць | правіць зыходнік]
У сезон 2018 каманда ўвайшла з новым галоўным трэнерам — ім стаў Аляксандр Бразевіч, які раней ужо ўзначальваў каманду. У студзені 2018 года стала вядома, што «Смалявічы-СТІ» змянілі назву на «Смалявічы»[8]. Амаль поўнасцю змянілася каманда, з папярэднага сезона засталіся толькі тры ігракі — Іван Васілёнак, Павел Чыкіда і Валерый Гарбачык. Смалявіцкая каманда добра засвоілася ў элітным дывізіёне, на працягу большай часткі сезона ішла ў ніжняй часткі турнірнай табліцы, але не трапляла ў зону вылету. Аднак, няўдачы ў канцы сезона адклалі вырашэнне пытання аб месцы ў эліце на апошні тур, дзе «Смалявічам» была патрэбна перамога над мінскім «Промнем». Выйшаўшы наперад, смалявіцкая каманда прапусціла ў другім тайме, і выніковы лік 1:1 адправіў «Смалявічы» ў Першую лігу.
Сезон 2019[правіць | правіць зыходнік]
Нягледзячы на вылет у Першую лігу, «Смалявічы» захавалі перспектыўных маладых ігракоў, Аляксандр Бразевіч застаўся на пасадзе трэнера, таксама каманда ўмацавалася вядомымі для Першай лігі выканаўцамі. Смалявіцкі клуб хутка стаў адным з лідараў турніру, доўгі час змагаўся за першы радок з бабруйскай «Белшынай». За некалькі тураў да фінішу «Смалявічы» гарантавалі вяртанне ў элітны дывізіён, аднак у барацьбе з бабруйчанамі саступілі і занялі другі радок.
Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]
- Гісторыя эмблем «Смалявічаў»
Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]
- 1996—1997: «Крышталь»
- 2009—2011: «Вігвам»
- 2011: «Смалявічы»
- 2012—2017: «Смалявічы-СТІ»
- з 2018: «Смалявічы»
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Другой лігі: (2012)
Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]
Станам на кастрычнік 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[9].
|
|
Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Трансферы[правіць | правіць зыходнік]
Зіма 2019—2020[правіць | правіць зыходнік]
Лета 2020[правіць | правіць зыходнік]
Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]
1 У арэнду |
Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]
1 З арэнды |
Восень 2020[правіць | правіць зыходнік]
Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]
1 У арэнду |
Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]
|
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1996 | Трэцяя — Б (Д3) | 7 | 26 | 14 | 3 | 9 | 43–30 | 45 | 1/16 фіналу | |
1997 | Трэцяя — А (Д3) | 5 | 26 | 13 | 4 | 9 | 39–35 | 43 | ||
2010 | Другая (Д3) | 11 | 34 | 10 | 11 | 13 | 32–41 | 41 | 1/32 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 12 | 30 | 8 | 8 | 14 | 45–48 | 32 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 1 | 36 | 26 | 9 | 1 | 113–22 | 87 | 1/32 фіналу | ![]() |
2013 | Першая (Д2) | 8 | 30 | 12 | 8 | 10 | 50–37 | 44 | 1/16 фіналу | |
2014 | Першая (Д2) | 10 | 30 | 12 | 4 | 14 | 37–41 | 40 | 1/32 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 7 | 30 | 13 | 8 | 9 | 47–37 | 47 | 1/16 фіналу | |
2016 | Першая (Д2) | 8 | 26 | 9 | 7 | 10 | 38–29 | 34 | 1/16 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 18 | 4 | 8 | 46–22 | 58 | 1/16 фіналу | ![]() |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 15 | 30 | 5 | 9 | 16 | 21–39 | 24 | 1/8 фіналу | ![]() |
2019 | Першая (Д2) | 2 | 28 | 19 | 7 | 2 | 60–15 | 64 | 1/16 фіналу | ![]() |
2020 | Вышэйшая (Д1) | 1/16 фіналу |
Зноскі
- ↑ Юрий Пунтус уволился из "Смолевичей-СТИ" (дополнено)
- ↑ Альберт Рыбак назначен главным тренером "Смолевичей-СТИ"
- ↑ «Смолевичи-СТИ» расторг контракт с Рыбаком
- ↑ "Смолевичи-СТИ" уволили Дмитрия Новицкого с поста главного тренера
- ↑ Александр Бразевич покинул могилевское "Торпедо" и возглавил "Смолевичи-СТИ"
- ↑ Александр Бразевич покинул пост главного тренера "Смолевичей-СТИ"
- ↑ "Смолевичи-СТИ" стали фарм-клубом БАТЭ
- ↑ «Смолевичи СТИ» сменили название. В новом сезоне клуб будет называться «Смолевичи»
- ↑ Основной состав
- ↑ Музыченко и Верас подписали контракты со "Смолевичами"
- ↑ Илья Ращеня подписал соглашение со "Смолевичами"
- ↑ "Смолевичи" вновь арендовали Мухамедова у БАТЭ
- ↑ 13,0 13,1 "Смолевичи" подписали двух российских футболистов
- ↑ 14,0 14,1 Лазовский и Александрович перешли в «Смолевичи»
- ↑ "Смолевичи" подписали российского вингера Турика
- ↑ "Смолевичи" арендовали у "Шахтера" вратаря Фильцова
- ↑ «Смолевичи» подписали контракт с Русаком
- ↑ 18,0 18,1 Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи"
- ↑ Гомза подписал контракт с "Гомелем"
- ↑ 20,0 20,1 20,2 20,3 20,4 20,5 20,6 20,7 «Смолевичи» вышли из отпуска!
- ↑ Минское "Динамо" подписало хавбека "Смолевичей"
- ↑ Восемь игроков подписали контракт с "Гранитом"
- ↑ 23,0 23,1 Трансферы. Хващинский в “Минске”
- ↑ Леонид Ханкевич присоединился к команде «Смолевичи»
- ↑ 25,0 25,1 25,2 25,3 Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи»
- ↑ Левицкий арендован «Белшиной», Богданов – «Смолевичами»
- ↑ 27,0 27,1 "Смолевичи" подписали Савостикова и Савошко
- ↑ 28,0 28,1 "Смолевичи" подписали Макушинского и Гурбана
- ↑ "Смолевичи" подписали игрока "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Фильцов взял за свой счет и уехал в Москву по семейным обстоятельствам
- ↑ “Cмолевичи”: кто куда. Бутаревич в “Динамо”
- ↑ Лучший бомбардир "Смолевичей" переходит в "Славию"
- ↑ Новости. Янсане в “Шахтер”?
- ↑ Футболист «Смолевичей» Котов уехал в Санкт-Петербург с температурой и сдал положительный тест на коронавирус
- ↑ Аренда Бондаренко в "Смолевичах" закончилась
- ↑ Жан-Морель По стал свободным агентом
- ↑ 37,0 37,1 37,2 37,3 Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи»
- ↑ БАТЭ отдал Мухамедова в аренду «Энергетику-БГУ»
- ↑ Рогачевский "Днепр" подписал девять новичков в преддверии второго круга чемпионата
- ↑ 40,0 40,1 Дублеры БАТЭ Потапенко и Ковель на правах аренды перешли в «Смолевичи»
- ↑ Ереминок перешел в «Ислочь»
- ↑ Тур 25. К сведению. Горняк Кабананга
- ↑ Футбол. Сергей Русак расстался со "Смолевичами"
- ↑ Гомелько подписал контракт с армянским "Лори"
- ↑ Илья Ращеня покинул "Смолевичи"
- ↑ Дмитрий Щегрикович завершил карьеру игрока
Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Міхальчанка (2009 — ліпень 2011)
- Юрый Пунтус (ліпень 2011 — кастрычнік 2013)
- Альберт Рыбак (в.а. кастрычніку — снежні 2013; снежань 2013 — верасень 2014)
- Дзмітрый Навіцкі (верасень 2014 — жнівень 2015)
- Юрый Вадавозаў (в.а. у жніўні 2015)
- Аляксандр Бразевіч (жнівень — лістапад 2015)
- Віталь Рагожкін (студзень — чэрвень 2016)
- Дзмітрый Молаш (в.а. у чэрвені 2016 — студзені 2017; люты — снежань 2017)
- Аляксандр Бразевіч (снежань 2017 — ліпень 2020)
- Аляксей Міхайлаў (в.а. у з ліпеня 2020)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт клуба (руск.)
- Профіль на сайце weltfussballarchiv.com(англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru(руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)