Перайсці да зместу

Яўстахій Валовіч (нар. 1797)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўстахій Валовіч
Нараджэнне 31 ліпеня 1797(1797-07-31)[1]
Смерць невядома
Род Валовічы
Бацька Ігнацы Валовіч[1]
Маці Альжбета з Незабытоўскіх[d]
Жонка Генрыка з Шукевічаў[d][1] і Элеанора з Кабылінскіх[d][1]
Дзеці Уладзіслаў Валовіч[1], Мацільда з Валовічаў[d], Казімір Валовіч[d], Яўстах Валовіч[d] і Браніслаў Валовіч[d]

Яўстахій Валовіч (нар. 31 ліпеня 1797 — ?) — дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся 31 ліпеня 1797 года ў сям’і Ігнацыя Валовіча і Альжбеты з Незабытоўскіх.

Слонімскі земскі суддзя ў 1821 г., межавы суддзя у 1823 г., падкаморы i межавы суддзя ў 1826 г., камер-юнкер Імператарскага двара ў Санкт-Пецярбургу.

У першам шлюбе з Генрыкай з Шукевічаў, якая памерла 22 лістапада 1837 г. У другім шлюбе з баранэсай Элеанорай Кабылінскай, дачкой генерала Фларыяна Кабылінскага[pl].


  1. а б в г д Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 143. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1