Ярамір Аляксандравіч Печкін
| Ярамір Аляксандравіч Печкін | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 5 мая 1926 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 чэрвеня 1976 (50 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар |
| Месца працы | |
| Жанр | манументальная скульптура |
| Вучоба | |
| Член у | |
Ярамір Аляксандравіч Печкін (5 мая 1926, г. Ленінград − 17 чэрвеня 1976) — беларускі скульптар і архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў 1943—1945 гадах у Казанскім мастацкім вучылішчы, у 1952 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Дыпломная праца — праект будынка мастацкага інстытута ў Маскве. У 1954—1957 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1958 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у манументальнай скульптуры і архітэктуры. Асноўныя творы: абеліск у гонар вызвалення г. Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; скульптурная група «Марыя і Антаніна Лузгіны — обальскія камсамолкі-падпольшчыцы» (1965); фрыз і барэльеф «Партызаны» ў кінатэатры «Партызан» у г. Мінску (1967); рэльеф на помніку партызанам (1967—1968; архітэктар Ю. Шпіт) і скульптурная група «Плыўцы» ў пансіянаце на возеры Нарач; афармленне інтэр’ера рэстарана «Каменная кветка» ў г. Мінску (у сааўтарстве з Б. А. Няпомняшчым); партрэты М. Бакланава і С. Баткоўскага; медальёны «Вызваленне Мінска», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», «Манумент героям Айчыннай вайны» і іншыя[1]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Печкін Ярамір Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.