Сяргей Барысавіч Баткоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з С. Баткоўскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Сяргей Барысавіч Баткоўскі
Дата нараджэння:

17 ліпеня 1917(1917-07-17)

Месца нараджэння:

г. Петраград

Дата смерці:

1995(1995)

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Мінск

Сяргей Барысавіч Баткоўскі (17 ліпеня 1917, г. Петраград — 1995) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў 1940. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1960-65 галоўны архітэктар інстытута Мінскпраект. З 1978 загадчык кафедры інтэр'ера і абсталявання Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: будынак паліграфічнага камбіната імя Я. Коласа (1956), карпусы гадзіннікавага завода (1954-63, сумесна з І. Боўтам, Н. Шпігельманам), павільён ВДНГ БССР (1968), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980, усё ў Мінску ў суаўтарстве)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР 1968 за ўдзел у стварэнні архітэктурнага ансамбля Ленінскага праспекта ў Мінску[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ботковский Сергей Борисович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 77. — 737 с.