Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі
Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1941 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі (29 верасня 1941, Фергана, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1960 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1964 года — тэхнік-архітэктар — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B2._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B5%D1%86_%22%D0%A5%D0%B8%D0%BC%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BD%D0%BE%22._-_panoramio.jpg/220px-%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B2._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B5%D1%86_%22%D0%A5%D0%B8%D0%BC%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BD%D0%BE%22._-_panoramio.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/00/%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0_-_panoramio.jpg/220px-%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0_-_panoramio.jpg)
Асноўныя працы: сталовая Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1974), 9-павярховыя жылыя дамы па праспекце Шміта (1975), Непакорных (1977) у Магілёве; у аўтарскім калектыве: Палац культуры з глядзельнай залай на 1200 месцаў МВА «Хімвалакно» імя Леніна (1977), 7-павярховы жылы дом па праспекце Пушкіна (1980), абласны аптэчны склад па вуліцы Паўлава (1981) у Магілёве, 9-павярховы жылы дом па вуліцы Горкага (1983), вытворчы будынак Цэнтральнага інстытута тыпавых праектаў і іншых арганізацый Дзяржбуда БССР (1987—1989), гарадскі аптэчны склад па вуліцы Сцебянёва (1983) у Мінску, Вылічальны цэнтр статупраўлення Брэсцкай вобласці па Маскоўскай вуліцы ў Брэсце (1987).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Смольговский Яков Семенович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Фергане
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Брэста