Я не вярнуся
Я не вярнуся![]() | |
---|---|
англ.: I Won't Come Back | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | STV[d], Беларусьфільм і Kazakhfilm[d] |
Працягласць | 95 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская і руская мова |
Год | 2014 |
IMDb | ID 2637844 |
«Я не вярнуся» (руск.: Я не вернусь) — драма, знятая ў 2014 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм», кінакампаніяй «СТБ» (Расія), «Хельсінкі-фільмі» (Фінляндыя), «Амрыён» (Эстонія).
Аўтар сцэнарыя — Яраслава Пуліновіч пры ўдзеле Алега Газэ. Рэжысёр-пастаноўшчык — Ільмар Рааг. Аператар-пастаноўшчык — Туома Хутры Мастак-пастаноўшчык — Анастасія Карымуліна, Павел Шапо. Кампазітар — Пану Аалці. У ролях — Паліна Пушкарук, Віка Лабачова, Андрэй Астраханцаў.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Маладая выкладчыца ўніверсітэта Ганна знаходзіцца на парозе сваёй прафесійнай кар'еры, супраць яе высунута фальшывае абвінавачванне ў захоўванні наркотыкаў. Усе яе ранейшыя прыхільнасці не вытрымліваюць гэтай праверкі на трываласць — сябры адварочваюцца ад яе, і ўсе планы на заваяванне свету раптоўна разбураюцца. Карыстаючыся сваёй дзіцячай знешнасцю, Ганна шукае прытулку ў дзіцячым прыёмніку-размеркавальніку. Там яна сустракае Крысціну, замкнёную 13-гадовую дзяўчынку, якая марыць збегчы да сваёй бабулі ў Казахстан. Ганна прымае рашэнне збегчы з размеркавальніка разам з Крысцінай.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Гран-пры «Film Festival by the Sea» (Галандыя)
- Гран-пры «Lets Cee Film Festival» (Аўстрыя)
- Прыз Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно», Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад»
- Узнагарода Special Jury Mention (Спецыяльная згадка журы), XIII Міжнародны кінафестываль Tribeca, ЗША, Нью-Ёрк
- Прыз «За прафесійныя дасягненні», VIII Міжнародны кінафестываль імя Андрэя Таркоўскага «Зеркало» (Іванава, Расія)
- Прыз «За лепшую жаночую ролю другога плана» — Вікторыя Лабачова, Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад»