Ѳ (паравоз)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ѳ
Асноўныя даныя
Восевая формула 0-3-0+0-3-0 (сістема Малета)
Гады пабудовы 1899-1924
Краіна пабудовы

Сцяг Расійскай імперыіРасія

Сцяг СССРСССР
Завод Бранскі, Пуцілаўскі, Каломенскі
Усяго пабудавана 463
Краіна эксплуатацыі

Сцяг Расійскай імперыіРасія

Сцяг СССРСССР
Шырыня каляіны 1524 мм
Тэхнічныя даныя
Даўжыня лакаматыва 12 072 —12 742 мм
Счэпная маса 80,3—89,5 т
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі 13—15 т
Канструкцыйная хуткасць 50 км/ч
Магутнасць ~1 050 л.с.
Cіла цягі 15 тс
Дыяметр рухальных колаў 1 200—1 240  мм
Ціск пары ў катле 12—13 кг/см²
Паверхня нагрэву параперагравальніка 24,1—52,4 м²
Плошча каласніковай рашоткі 2,48—4,5 м²
Колькасць цыліндраў 4
Дыяметр цыліндраў 475/710, 510/710, 440—475 мм
Ход поршня 650 мм

Паравоз Ѳ (Фіта) — грузавы паравоз тыпу 0-3-0+0-3-0 (сістэма Малета), які вырабляўся серыйна ў перыяд з 1899 па 1924 г. на трох расійскіх паравозабудаўнічых заводах.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Перадумовы да з’яўлення паравоза[правіць | правіць зыходнік]

У 1893 годзе быў адкрыты рух цягнікоў на аднапутнай лініі Разань — Рузаеўка — Свіяжск таварыства Маскоўска-Казанскай чыгункі. Ужо да 1897 года рух на лініі ўзрос настолькі, што паравозы тыпаў 0-3-0 і 0-4-0, якія эксплуатаваліся на ёй, не спраўляліся з грузазваротам. Патрабавалася або рабіць другі шлях, або выкарыстоўваць цяжэйшыя рэйкі і пераходзіць да паравозаў з больш высокімі нагрузкамі ад колавых пар на рэйкі.

Аднак інжынерам службы цягі чыгункі Я. Я. Нольтэйнам быў прапанаваны іншы варыянт: не змяняючы восевую нагрузку, павялічыць счэпную вагу за кошт павелічэння ліку рухальных колавых пар. Для лепшага ўпісвання паравоза ў крывыя была прапанавана схема Малета, якая да таго часу добра зарэкамендавала сябе на чыгунках Швейцарыі.

Праектаванне і выраб паравоза[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Раков В. А. Паровозы системы Маллета серии Ѳ // Локомотивы отечественных железных дорог 1845-1955. — 2-е изд., перераб. и доп. — Масква: Транспарт, 1995. — С. 154—160. — ISBN 5-277-00821-7.