.бел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.бел
Увядзенне 2014
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус На стадыі ўвядзення
Прызначэнне Аб’екты, звязанныя з Рэспублікай Беларусь
Абмежаванні рэгістрацыі Няма падтрымкі сімвалаў лацінскага алфавіта
Вэб-сайт домены.бел/be/

.бел — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Рэспублікі Беларусь.

Заяўка на дэлегаванне дамена была адобраная 26 жніўня 2014 года. Рэгістраваць даменныя імёны можна будзе на рускай і беларускай мовах — падтрымліваюцца ў тым ліку апостраф, літары «ў» і «і». Правілы рэгістрацыі будуць ідэнтычныя існуючым для дамена .by.

На сённяшні дзень у Беларусі шэсць афіцыйных рэгістратараў у даменнай зоне .бел. Іх спіс апублікаваны на афіцыйным сайце даменных зон .by і .бел: cctld.by. Спіс рэгістратараў фармаваўся паступова. Апошні ўдзельнік быў дададзены ў яго ў 2019 годзе[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]