.sx

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
.sx
Увядзенне 2010
Тып дамена нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус дзеючы
Рэгістратар SX Registry SA B.V.
Арганізатар SX Registry SA B.V.
Прызначэнне Аб'екты, звязаныя з Сінт-Мартэн
DNSSEC ёсць
Вэб-сайт registry.sx

.sx — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Сінт-Мартэн[1] (Нідэрландскія Антыльскія астравы). Зацверджаны 15 снежня 2010 года[2]. Гэта рашэнне рушыла ўслед за роспускам аўтаноміі Нідэрландскія Антыльскія астравы і прысваення 10 кастрычніка 2010 года Сінт-Мартэну новага статусу самакіравальнай дзяржавы ў складзе Каралеўства Нідэрландаў.

Падабенства дамена .SX са словам «sex» зрабіла маленькую астраўную дзяржаву прыкметнай інфармацыйнай з’явай у інтэрнэт-супольнасці.

Зноскі

  1. Delegation Record for .SX. IANA (20 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012.
  2. ISO 3166-1 Newsletter VI-8 (2010-12-15): Code elements for Bonaire, Saint Eustatius and Saba, Curaçao and Sint Maarten (Dutch part), update of other territories and minor corrections. 2010-12-15.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]