.sj
Выгляд
| .sj | |
|---|---|
| Увядзенне | 1997 |
| Тып дамена | Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню |
| Статус | Зарэзірваваны |
| Рэгістратура | Norid |
| Дакументы | Policy notice |
| Вэб-сайт | norid.no |
.sj — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню архіпелага Шпіцберген і вострава Ян-Маен (Паўночны Ледавіты акіян). Шпіцберген — гэта шырокі палярны архіпелаг, размешчаны ў Паўночным Ледавітым акіяне. Самая паўночная частка каралеўства Нарвегія. Ян-Маен — востраў паміж Грэнландскім і Нарвежскім морамі. Размешчаны на паўночны ўсход ад Ісландыі.
Гэтыя тэрыторыі з’яўляюцца часткай каралеўства Нарвегія, і кіраваннем даменнай зонай .sj займаецца адміністрацыя даменнай зоны .no (Нарвегія). На гэты момант часу рэгістрацыя даменаў у зоне .sj не ажыццяўляецца, і гэты дамен зарэзерваваны для выкарыстання ў будучыні.