119-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк (Расія)
119-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Q4032223? |
Тып | воінскае фарміраванне |
Дыслакацыя | |
Знакі адрознення |
119-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк — тактычнае фарміраванне Паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца ў складзе 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.
Скарочанае найменне — 119 гв. пдп.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Перыяд СССР
[правіць | правіць зыходнік]Ваеннаслужачыя палка, у складзе 108-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка ўдзельнічалі ў падаўленні Венгерскай рэвалюцыі 1956 года.
У ліку іншых войскаў полк браў удзел ва ўводзе савецкіх войскаў ў Чэхаславакію[1].
Полк браў удзел у падаўленні палітычнай апазіцыі ў Баку ў студзені 1990 года[1].
Удзел у канфліктах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі
[правіць | правіць зыходнік]Падчас «Кастрычніцкага путча Ельцына» 1993 года полк уваходзіў у склад войскаў, якія на баку прэзідэнта РФ Б. Ельцына, якія ўдзельнічалі ў сутыкненнях з на вуліцах Масквы[1].
Полк прымаў удзел у Першай і Другой чачэнскіх войнах. Падчас Першай чачэнскай полк удзельнічаў у штурме Грознага, а таксама трымаў абарону на аўтаразвязцы Аргун—Гудэрмес—Шалі. Апошнія падраздзяленні палка выведзены з рэгіёна толькі ў 2004 годзе[1].
У 2005 годзе 119-ы гвардзейскі ордэна Аляксандра Неўскага парашутна-дэсантны полк быў расфармаваны[1].
Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2023 года 119-ы гв. пдп сфарміраваны зноў у складзе 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі[2]. Полк адразу пачаў прымаць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны на Арцёмаўскім напрамку.
Па сведчаннях сербскага снайпера-найміта Дзеяна Берыча камандаванне палка, у складзе якога ваююць іншыя сербскія найміты, не дазваляла лячыць хворых сербаў, а таксама не забяспечвала іх ваеннай тэхнікай і зброяй[3]. Як заявіў Берыч, «Сербы прыехалі ваяваць за РФ, а нас кінулі як скаціну»[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д 119-й гвардейский ордена Александра Невского парашютно-десантный полк (руск.)
- ↑ 119-й парашютно-десантный полк
- ↑ Война в Украине: четверо погибших, 45 пострадавших от российского ракетного удара; вечерний обстрел Белгорода - Новости на русском языке (руск.) . BBC News Русская служба. Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ "Сербы приехали воевать за РФ, а нас кинули как скот" Наемник Деян Берич высказал правду об армии РФ