141 R

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
141 R
141-R-568-a.jpg
Асноўныя даныя
Восевая формула 1-4-1
Гады пабудовы 19451947
Краіна пабудовы Flag of the United States.svg ЗША, Flag of Canada.svg Канада
Завод Baldwin, ALCO, Lima, MLW, CLC
Усяго пабудавана 1340
Краіна эксплуатацыі Flag of France.svg Францыя
Дарога SNCF
Шырыня каляіны 1435 мм
Тэхнічныя даныя
Даўжыня лакаматыва 14 640 мм
Працоўная маса паравоза 116 т
Счэпная маса 80 т
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі 20 тс
Канструкцыйная хуткасць 100 км/г
Магутнасць 2925 л.с (2150 кВт)
Cіла цягі 20 240 кгс
Дыяметр рухальных колаў 1650 мм
Ціск пары ў катле 15,5 кг/см²
Плошча каласніковай рашоткі 5,2 м²
Паравая машына Простая
Колькасць цыліндраў 2
Дыяметр цыліндраў 597 мм (25½’)
Ход поршня 711,2 мм (28’)
Даўжыня тэндара 9490 мм
Аб'ём бакаў для вады 30 м²
Запас паліва 11,5 т

Паравоз 141 R (мянушка Libération (фр. Вызваленне) — паравоз тыпу 1-4-1, які пастаўляўся паўночнаамерыканскімі заводамі з ліпеня 1945 па ліпень 1947 года гг. у Францыю. Эксплуатаваўся на ўсёй сеткі Нацыянальных французскіх чыгунак.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы Другой сусветнай вайны ў Францыі, якая была толькі вызваленая ад нямецкай акупацыі, пачалося аднаўленне прамысловасці. Ад чыгуначнага транспарту патрабавалася выконваць вялікі аб'ём перавозак, але лакаматываў катастрафічна не хапала. Аднак французскія заводы яшчэ не былі гатовыя да масавага выпуску паравозаў.

Тады было вырашана звярнуцца па дапамогу да паўночнаамерыканскіх лакаматывабудаўнічых прадпрыемстваў. Заводу Baldwin паступае заказ на выраб паравоза тыпу 1-4-1. У выніку тэрміновасці замовы, на заводзе было вырашана ўзяць за аснову паравоз тыпу 1-4-1 у палегчанай мадыфікацыі, які выпускаўся ў перыяд Першай сусветнай вайны. Змены унесеныя ў яго канструкцыю былі адносна невялікімі, у тым ліку: ўстаноўка буфераў, іскралавільніка, была змененая канструкцыя дзверцаў дымавой скрынкі і г.д.

Пабудова[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1945 года тром амерыканскім заводам «Вялікай тройкі» (ALCO, Baldwin, Lima) быў выдадзены заказ на пабудову 700 паравозаў. Пасля таго, як праблемы з фінансаваннем былі вырашаны, заводам паступіў яшчэ адзін заказ, але ўжо на 640 паравозаў. Акрамя гэтага, у будаўніцтва паравозаў другой партыі былі ўцягнутыя і 2 канадскія заводы — CLC і MLW. 17 лістапада 1945 г. першыя паравозы прыбылі ў Францыю, дзе ім прысвоілі пазначэнне серыі 141 R і нумары № 1-1340.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]