2-я брыгада УНА
| 2-я брыгада Украінскай нацыянальнай арміі | |
|---|---|
| 2-га бригада Української дивізії УНА | |
| Гады існавання | 1945 год |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне |
|
| Уваходзіць у | 2-я дывізія УНА |
| Тып | пяхота |
| Функцыя | змаганне з Чырвонай Арміяй |
| Колькасць | 3,4 тысячы |
| Дыслакацыя | Брандэнбург |
| Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
| Удзел у | Бітва за Берлін |
| Камандзіры | |
| Вядомыя камандзіры | маёр Уладзімір Пітула |
2-я брыгада Украінскай нацыянальнай арміі (бел.: 2-га бригада Української дивізії УНА) — украінскае падраздзяленне, якое ваявала на баку нацысцкай Нямеччыны. Уваходзіла ў склад 2-й дывізіі УНА[1].
Шлях брыгады
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была сфармаваная у пачатку 1945 году ў раёне Брандэнбургу. У ейны склад уваходзілі ўкраінцы з дапаможнае паліцыі (батальёны шуцманшафта) з дыстрыкта Галіцыі, якія эвакуяваліся ў Нямеччыну. Фармаванне таксама складалася з украінскіх казацкіх вайсковых частак палкоўнікаў Долуда і Цярэшчанка, а таксама сотніка І. Мікалаенка. Брыгада складалася з 70 адсоткаў салдатаў з Заходняй Украіны і 30 адсоткаў з іншых зямель.
У брыгадзе было каля 3,4 тысячы людзей, якія былі размеркаваныя ў тры-чатыры батальёны. Брыгаду ўзначаліў маёр Уладзімір Пітула, былы камандовец украінскай дапаможнае паліцыі ў акупаваным Львове.
Брыгада размяшчалася ў брандэнбургскай казарме, амаль за 50 км на захад ад Берліна. З-за авіяўдараў штаб-кватэра каманды знаходзілася ў мястэчку Брыло, за 5 км ад Брандэнбурга праз канал Гафэ.
Як камандовец Другой дывізіі генерал Пятро Дзячанка вельмі клапаціўся пра Першую брыгаду, але мала цікавіўся Другой брыгадай. З пачатку лютага другая брыгада праходзіць інтэнсіўную перападрыхтоўку на палях Брандэнбургскай дывізіі. Узмоцненая прыбылымі, брыгада ўзмацнялася разам з дывізіяй. Салдаты і іх сем’і размяшчаліся ў мястэчках Брылёве, Радэвеге і Брандэнбургу.
Да прысягі УНА ў штабе Другой брыгады было больш украінскіх афіцэраў, чым нямецкіх, але ні тых, ні другіх на вучэннях не было. Другая брыгада, як і першая, была ўзброеная лёгкай паветранай зброяй, супрацьтанкавымі ракетамі і мінамётамі. Штодзённыя баявыя і фізічныя практыкаванні працягваліся ад 8 да 10 гадзінаў. Салдатаў, якія праходзілі такія вучэнні, крытыкавалі за тое, што яны губляюць час.
У пачатку красавіка падраздзяленне было пераўтворанае ў 2-ю брыгаду 2-й дывізіі новастворанай Украінскай нацыянальнай арміі. 2 красавіка 1945 года брыгада прыняла прысягу на вернасць украінскаму народу і дзяржаве. З 23 красавіка па 8 траўня яна ўдзельнічала ў абароне Брандэнбурга, пасля чаго рэшткі брыгады здаліся сілам саюзнікаў.
Зноскі
- ↑ УНА Архівавана 21 кастрычніка 2019. Чорношличник
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярослав Середницький. Генерал Павло Шандрук і антигітлерівська військова опозиція. Тернопіль: «Мандрівець». 176 с. 2014. ISBN 978-966-634-764-3
- Pawło Szandruk, Arms of Valor, 1959
- Іван Буртик, Тернистий шлях другої дивізії УНА, 1994
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя 2-й брыгады 2-й дывізіі ЎНА (па-ўкраінску) Архівавана 21 кастрычніка 2019.