210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна ― партызанскі атрад, які дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Асіповіцкага раёна.

Партызаны Беларусі

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў сакавіку 1942 года (48 чалавек), з ліпеня 1942 года ў складзе Клічаўскага аператыўнага цэнтра (176 чалавек). Са студзеня 1943 з'яўляўся галаўным атрадам 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З ліпеня 1943 года дзейнічаў як асобны атрад[1].

Камандзіры: М. П. Каралёў, С. С. Сумчанка, В. В. Глотаў, Д. Б. Шрэйн, камісары: А. В. Шыянок, В. В. Глотаў, Р. Х. Голант.

Ваенныя дзеянні атрада[правіць | правіць зыходнік]

Партызанскія медалі

Партызаны асноўныя ўдары наносілі па камунікацыях ворага. У кастрычніку 1943 падарвалі 8 эшалонаў, 8 мастоў, 7 аўтамашын. Самастойна і з іншымі атрадамі вялі баі па ачышчэнні раёна ад акупантаў, разграмілі 7 апорных пунктаў ворага, абаранялі партызанскую зону. Падчас карных экспедыцый (ліпень -жнівень 1942 года, студзень 1943, май 1944) праводзілі аперацыі па выхаду з акружэння[2].

У атрадзе выходзіла газета «За савецкую Радзіму»[3].

У 2 ліпені 1944 атрад (588 партызан) ўліўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у ліквідацыі варожых груп.

Камандзіру атрада М. П. Каралеву ― аднаму з 10-ці камандзіраў партызанскіх фармаванняў ― прысвоена званне Героя Савецкага Саюзу. Імёнамі М. Каралева і С. Сумчанкі названы вуліцы ў Асіповічах[4].

Зноскі

  1. Генадзь Ваўчок Зарождение и развитие партизанского движения в Могилёвской области. Праверана 16 кастрычніка 2013.
  2. Ішла вайна народная. Праверана 16 кастрычніка 2013.
  3. Шляхамі вайны: Асіповіцкі раён. Праверана 16 кастрычніка 2013.
  4. Мікалай Піліпавіч Каралёў. Героі краіны. Праверана 16 кастрычніка 2013.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Партызаны // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. Мінск, 2001. С. 113

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]