21vek.by

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
21vek.by
Тып прыватная кампанія
Заснаванне 2004
Заснавальнікі Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Ключавыя фігуры Сяргей Вайніловіч (кіраўнік)
Павел Матусевіч (намеснік кіраўніка)
Іван Плюгачоў (намеснік кіраўніка)
Галіна анлайн-гандаль
Абарот $50 млн (2016 год)
$85 млн (2017 год)
Колькасць супрацоўнікаў 850 (2018)[1]
Сайт www.21vek.by

21vek.by — беларускі анлайн-гiпермаркет, які спецыялізуецца на продажы электронікі і бытавой тэхнікі, тавараў для дому і інш. З’яўляецца адным з лідараў інтэрнэт-гандлю ў Рэспубліцы Беларусь[2].

Бізнес-мадэль 21vek.by характарызуюць як анлайн-гіпермаркет, у яго каталогу зараз налічваецца больш за 180 000 найменняў тавараў[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанію заснавалі ў 2004 годзе тры студэнты юрфака БДУ — Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў. У якасці пачатковага капіталу выкарыстоўваліся каля 4,5 тыс. даляраў, якія былі зароблены падчас летніх канікул у ЗША[4].

Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласны склад у Мінску плошчай каля 15 000 кв.м.[4] Для своечасовай дастаўкі тавараў без пасярэднікаў ёсць уласны парк аўтатранспарту, які налічвае звыш 50 машын[5].

Аўтапарк анлайн-гіпермаркета 21vek.by
Склад анлайн-гіпермаркета 21vek.by

У 2017 годзе фонд прамых інвестыцый Zubr Capital (кампанія «Зубр Капітал») інвесціраваў у развіццё анлайн-гіпермаркета 21vek.by і стаў уладальнікам блакіруючага пакета акцый кампаніі[6].

У лютым 2018 года ў Магілёве адкрыўся першы фірменны пункт выдачы заказаў. Сярод рэгіёнаў Беларусі, Магілёў стаў першым абласным цэнтрам пасля Мінска, у якім з’явіўся такі пункт выдачы[7]. 10 мая 2018 года адбылося адкрыццё пункта заказаў ў Брэсце[8], 18 мая — у Гродна[9], 9 чэрвеня — у Наваполацку [10], 26 ліпеня — у Віцебску [11], 23 жніўня — у Бабруйску.

Кампанія 21vek.by стала генеральным партнёрам гарадскога музычнага фестывалю, які быў праведзены 1 ліпеня 2018 года з удзелам такіх зорак, як Земфіра, Бумбокс, Дэльфін, Therr Maitz, LP[12].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках 2016 года згодна з рэйтынгам Alexa Rank 21vek.by уваходзіць у топ-15 папулярных беларускіх сайтаў, сярод створаных беларусамі або беларускімі кампаніямі[13].

На пачатак 2017 года ў беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў 21vek.by займаў 2 месца сярод інтэрнэт-магазінаў па колькасці наведвальнікаў (1 месца — aliexpress.com)[2]

Па стане на 2018 год штат кампаніі складае больш за 850 чалавек[1].

Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласную бонусную праграму, удзельнікі якой могуць часткова аплачваць свае пакупкі назбіранымі баламі[14].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

21vek.by два разы прызнаваўся пераможцам у рамках Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» — у 2016[15] і 2017[16] гадах.

У 2017 годзе прысуджана прэмія «Нумар адзін» у намінацыі Анлайн-гіпермаркет прамтавараў № 1[17].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 21vek.by
  2. 2,0 2,1 Исследование: Сколько интернет-пользователей Беларуси пользуется услугами e-commerce площадок?
  3. О нас
  4. 4,0 4,1 Увеличить выручку в 3 раза, стать ближе к клиенту в регионах, работать в России: планы 21vek.by после сделки с «Зубр Капитал»
  5. Zubr Capital стал акционером онлайн-гипермаркета 21vek.by
  6. Zubr Capital стал акционером онлайн-гипермаркета 21vek.by
  7. В Могилеве открылся первый фирменный пункт выдачи онлайн-гипермаркета 21vek.by
  8. В Бресте открылся первый пункт выдачи товаров крупнейшего в стране онлайн-гипермаркета 21vek.by
  9. «Забрать заказ можно уже на следующий день». В Гродно открылся пункт выдачи онлайн-гипермаркета 21vek. by
  10. Закажи сегодня, получи завтра — новая доставка 21VEK.BY в Новополоцке
  11. Закажи сегодня, получи завтра — новая доставка 21vek.by в Витебске
  12. Городской музыкальный фестиваль «21vek»
  13. 101 самый популярный белорусский сайт в 2016 году
  14. Бонусная программа
  15. Выбор года! Победители 2016
  16. Выбор года! Победители 2017
  17. Компании, товары и услуги «Номер один» 2017

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.