27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева
27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1513 партызан (1 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Капыльскі, Грэскі, Нясвіжскі, Клецкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Шчорса (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942) і імя Жукава (арганізаваны ў ліпені 1942) вылучаных партызанскай брыгада імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Грэскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1513 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Шчорса;
- атрад імя Чапаева;
- атрад імя Дунаева[1]
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- М. А. Шастапалаў;
- М. Дз. Курыльчык (выконваў абавязкі).
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- М. Дз. Курыльчык;
- С. В. Рабкевіч (выконваў абавязкі);
- М. А. Рагожкін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны ў жніўні 1943 і ў чэрвені 1944 гадоў на ўчастках Стоўбцы — Гарадзея, Буды — Райтанаў, Слуцк — Цімкавічы падарвалі 3916 рэек. У лютым, сакавіку 1943, лютым, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У верасні 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Сейлавічы Нясвіжскага і Кіявічы Капыльскага раёнаў, 26 чэрвеня 1944 — у Капылі. 2 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Стоўбцаў і Нясвіжа.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ названы ў гонар камандзіра атрада імя Чпаева І. М. Тараховіча (Дунаева), які загінуў у баі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.