451 градус па Фарэнгейту

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
451 градус па Фарэнгейту
Выданне
Жанр: фантастыка
антыўтопія
Аўтар: Рэй Брэдберы
Мова арыгінала: англійская
Дата напісання: 1953
Дата першай публікацыі: 19 кастрычніка 1953
Выдавецтва: Ballantine Books
Колькасць старонак: 139
Ілюстратар: Joseph Mugnaini[d]
Электронная версія

«451 градус па Фарэнгейту» (англ.: Fahrenheit 451) — раман-антыўтопія Рэя Брэдберы, выданы ў 1953 годзе. У рамане апісваецца будучае амерыканскае грамадства, дзе кнігі забаронены, і «пажарныя» спальваюць любыя, якія былі знойдзены. Галоўны персанаж — «пажарны» Монтэг, які расчароўваецца ў ролі цэнзуравання работ і знішчэння ведаў, вырашае кінуць сваю працу і далучыцца да групы супраціўлення, якая завучвае тэксты кніг, каб выратаваць сваіх патомкаў.

Раман падзелены на тры часткі: агмень і саламандра, сіта і пясок, агонь гарыць ярка. У кнізе ёсць шмат цытат, у тым ліку некалькі цытат з Бібліі. 451 градус па Фарэнгейце — гэта тэмпература, пры якой папера пачынае гарэць.[1]

У 1954 годзе твор атрымаў прэмію Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры,[2] прэмію «Х’юга» — у 2004 годзе.[3]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]